Аперацыя «Mаштарак»
Аперацыя «Маштарак» | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Вайна ў Афганістане (2001—2021) | |||
| |||
Дата | |||
Месца | г. Марджа і раёны Над Алі і Лашкаргах правінцыі Гільменд, Афганістан (31°31′ пн. ш. 64°07′ у. д.HGЯO) | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Агульныя страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аперацыя «Маштарак» (Moshtarak з мовы дары — «разам») — найбуйнейшая[13][14] з пачатку ваенных дзеянняў у Афганістане ў 2001 годзе наступальная аперацыя ISAF, якая пачалася ў ноч з 12 на 13 лютага 2010 года ў правінцыі Гільменд у паўднёвым Афганістане. Афганская армія і сілы ISAF былі ўзмоцнены марской пяхотай і вайсковымі злучэннямі ЗША[15]. Мэта наступлення — горад Марджа[16], які 14 лютага здаўся амаль без бою[17][18]. Паводле папярэдніх даных, прыблізна 2 500 або больш афганскіх салдат удзельнічала ў аперацыі[19], а агульная колькасць байцоў павялічылася да 15 000[20], калі падключыліся амерыканскія, брытанскія і іншыя войскі кааліцыі. Аперацыю назвалі «ключавой праверкай» стратэгіі кааліцыі супраць Талібану[14][21].
Стратэгічнае значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Аперацыю назвалі «ключавой праверкай» стратэгіі кааліцыі супраць мяцежнікаў Талібану[22][23]. Камандуючы брытанскімі сіламі ў правінцыі Гільменд Джэймс Коўэн, лічыў што яна пакладзе «пачатак канца мяцежнікаў». Таксама аперацыя меркавалася, што кампанія пакажа ці ў стане афганскія ўзброеныя сілы падтрымліваць мір і парадак[24].
За некалькі гадзін да пачатку наступлення афганскія і кааліцыйныя сілы раскідвалі ўлёткі з заклікам «не дазваляць баевікам Талібану ўваходзіць у Ваш дом»[25].
Сілы бакоў
[правіць | правіць зыходнік]Міжнародная кааліцыя
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць аб’яднаных сілаў склала больш за 15000 салдат, у тым ліку[7]:
- Прыблізна 5 брыгад афганскіх падраздзяленняў, уключаючы войскі Афганскай нацыянальнай арміі, супрацоўнікаў Афганскай нацыянальнай паліцыі, Афганскай памежнай службы і Афганскай паліцыі грамадзянскага правапарадку.
- Рэгіянальнае камандаванне «Поўдзень» ISAF, якое ўключае сілы ЗША, Вялікабрытаніі, Даніі, Канады і Эстоніі, у прыватнасці:
- Штаб, аператыўная група «Leatherneck» (Корпус марской пяхоты ЗША)
- 7-ы полк марской пяхоты (ЗША)
- 1-ы батальён 3-га палка марской пяхоты (ЗША)
- 1-ы батальён 6-га палка марской пяхоты (ЗША)
- 3-ці батальён 6-га палка марской пяхоты (ЗША)
- 3-ці артылерыйскі батальён 10-га палка марской пяхоты (ЗША)
- 4-ы батальён (Страйкер) 23-га пяхотнага палка (Армія ЗША)
- 7-ы інжынерны батальён (ЗША)
- 2-і баявы інжынерны батальён марской пяхоты (ЗША)
- 1-ы ўзвод роты «Брава» 1-га баявога інжынернага батальёна марской пяхоты (ЗША)
- 7-я баявая рота тылавога забеспячэння 7-га інжынерна-сапёрнай батальёна марской пяхоты (ЗША)
- 2-і разведвальна-дазорны батальён марской пяхоты (ЗША)
- 3-ці ўзвод роты «Брава» 2-га амфібійнага-штурмавога батальёна марской пяхоты (ЗША)
- 1-ы баявы батальён тылавога забеспячэння марской пяхоты (ЗША)
- 3-ці батальён 4-й брыгады 205-га корпуса Афганскай нацыянальнай арміі
- 1-я рота Колдстрымскай гвардыі (Сухапутныя войскі Вялікабрытаніі)
- 1-я рота Грэнадэрскай гвардыі (Вялікабрытанія)
- 1-я рота Каралеўскіх валійцаў (Вялікабрытанія)
- Правінцыйная каманда рэканструкцыі (Provincial Reconstruction Team, PRT) Гільменд (Вялікабрытанія)
- група аператыўнага камандавання і сувязі (Вялікабрытанія)
- часці 3-га батальёна канадскага палка лёгкай пяхоты прынцэсы Патрыцыі (Канадскія ўзброеныя сілы), у злучэнні з 1-м батальёнам 4-й брыгады 205-га корпуса (Афганістан)
- група аператыўнага камандавання і сувязі (Узброеныя сілы Францыі), у злучэнні з 31-м батальёнам 4-й брыгады 205-га корпуса (Афганістан)
- аператыўная група «Pegasus» (ЗША)
- аператыўная група «Кандагар» (Канада)
- аб’яднаная аператыўная група «Афганістан» (Канада)[26]
- часці дацкага кантынгенту ISAF (Узброеныя сілы Даніі)
- эстонскі кантынгент ISAF ESTCOY-9 (Узброеныя сілы Эстоніі)
- 451-е разведвальнае авiякрыло (ЗША)
- 904-е развкдвальнае авiякрыло (Вялікабрытанія)[27]
- 7 верталётаў канадскага кантынгенту, у тым ліку тры Boeing CH-47 Chinook пад прыкрыццём чатырох CH-146 Griffon[28]
- Штаб, аператыўная група «Leatherneck» (Корпус марской пяхоты ЗША)
Ход аперацыі
[правіць | правіць зыходнік]13 лютага
[правіць | правіць зыходнік]12 лютага за некалькі гадзін да аперацыя паўночы афганскі прэзідэнт Хамід Карзай даў асабістае адабрэнне на аперацыю, якая адтэрміноўвана на суткі, паколькі афганскія чыноўнікі вялі перамовы з паўстанцамі[29]. Наступленне пачалося з прызямлення верталётаў у цэнтральнай частцы Гільменда[30]. 13 лютага ў 4:00 па мясцовым часе першыя верталёты дэсантавалі сілы брытанскіх, афганскіх і французскіх войскаў. Прасоўванне ў Марджу замарудзілася раніцай у раёне макавых палёў, пакрытых самаробнымі выбуховымі прыладамі і мінамі[31][32][33][34].
Першы агонь быў адкрыты БПЛА MQ-1 Predator і верталётамі AH-64 Apache па паўстанцам. У 2:00 па мясцовым часе падраздзяленні Марской пяхоты ЗША перасеклі шэраг каналаў на поўдні раёна Над Алі.
На працягу паўгадзіны падраздзяленні войскаў ЗША, Вялікабрытаніі і Афганістана арганізоўвалі абарону вялікай колькасці пасадачных пляцовак для верталётаў. Каля 4:00 верталёты з дэсантам пачалі высадку дэсанту паблізу горада Шавал — апірышча Талібану, у раёне Чах Анджыр. У той час як брытанцы займалі тэрыторыю больш за 1000 салдат Марской пяхоты ЗША і Афганскай нацыянальнай арміі высадзіліся ў раёне Марджа. На працягу наступных 90 хвілін падраздзяленні марской пяхоты дастаўляліся на верталётах CH-53 Super Stallion. На досвітку аб’яднаныя сілы пачалі рух у раён аперацыі[35].
Генерал-маёр Нік Паркер, камандуючы Рэгіянальнага камандавання «Поўдзень» ISAF, заявіў, што войскі кааліцыі «паспяхова пачалі аперацыю і не панеслі ніякіх страт». У той час як марскія пяхотнікі і афганскія салдаты штурмавалі Марджу, брытанскія, амерыканскія і канадскія падраздзяленні нанеслі ўдары па пазіцыях паўстанцаў у раёне Над Алі. Генерал Мухамад Зазаі, камандуючы войскамі Афганістана на поўдні краіны, паведаміў, што сілы афганцаў і кааліцыі ўзялі кантроль над 11 з 13 запланаваных раёнаў і працягваюць павольна прасоўвацца наперад[36][37].
14 лютага
[правіць | правіць зыходнік]У другі дзень аперацыі брытанскія войскі захапілі Шавал, горад, які на працягу мінулых двух гадоў быў пад кантролем паўстанцаў. Ён выкарыстоўваўся імі як вучэбна-баявы лагер, дзе вырабляліся выбуховыя прылады і навучалі падрыўной справе. Тут выяўлена вялікая колькасць самаробных бомбаў і мін[38]. Таксама было канфіскавана шмат наркатычных сродкаў — 17 тон опію, 74 тоны опіумнага маку, 400 фунтаў гашышу, 443 фунта гераіну[39].
У гэты дзень дзве амерыканскія ракеты, запушчаныя з пускавых установак HIMARS, патрапілі ў дом побач з горадам Марджам, пры гэтым загінула 12 мірных жыхароў. Атака павінна была знішчыць склад зброі талібаў, але цэль апынулася памылковай, як прызналі ў штабе аперацыі. Камандуючы сіламі НАТА ў Афганістане амерыканскі генерал Стэнлі Маккрыстал выказаў афганскаму прэзідэнту Хаміду Карзаю глыбокае шкадаванне ў сувязі з «трагічнай стратай жыццяў»[40][41][42].
15 лютага
[правіць | правіць зыходнік]У той час як брытанскі сектар на поўначы раёна Над Алі быў заняты даволі лёгка, амерыканскія вайскоўцы сустрэлі супраціў у некалькіх кіламетрах ад Марджу, дзе тэрарысты «стаялі да канца»[43]. Па даных амерыканскіх і афганскіх вайскоўцаў, каля чвэрці з 400 талібаў у Марджу было знішчана ў пачатку аперацыі, яшчэ чвэрць адышла ў іншыя раёны правінцыі. У горадзе баявыя дзеянні працягваліся ў паўночнай часткі і ў цэнтры[44][45].
16 лютага
[правіць | правіць зыходнік]Найбольш інтэнсіўныя баявыя дзеянні 16 лютага праходзілі на поўдзень ад цэнтра горада ля базару Кару Чрэх, дзе вайскоўцы роты «А» 1-га батальёна 6-га палка марской пяхоты трапілі пад агонь праціўніка[46].
Прадстаўнікі афганскіх сіл паведамілі, што каля 35 баевікоў знішчана з пачатку аперацыі[47].
Пасля таго, як горад Шавал быў заняты асноўная пагроза сілам ISAF зыходзіла ад тэрарыстаў-смяротнікаў і выбуховых прылад[48].
17 лютага
[правіць | правіць зыходнік]Прагрэс кааліцыйных сілаў быў запаволены з-за шматлікіх прыдарожных мін і самаробных выбуховых прылад, і значнай прысутнасці грамадзянскіх асоб у гэтым раёне. Генерал афганскай арміі Мухiдын Горы абвінаваціў Талібан у выкарыстанні «жывога шчыта». Па яго словах, «нашы войскі бачылі як ставяць жанчын і дзяцей на дахах дамоў і страляюць з-за іх спін»[49].
У гэты дзень у засаду трапіла рота «K» 3-га батальёна 6-га палка марской пяхоты з афганскімі ваеннымі, калі перасякала поле каля вёскі на поўнач ад Марджу. Баевікі схаваліся каля арашальных канала, абстрэльвалі роту і не давалі ім пакінуць поле. Рота выкарыстала супраць нападнікаў мінамёты M224, але гэта не спыніла іх. Тады амерыканцы запыталі паветраны ўдар па пазіцыі баявікоў, на якіх скінулі 250-фунтовую бомбу, разбурыўшы пераправы праз канал. Таксама ваенным аказваў падтрымку з паветра верталёт AH-1 Cobra. Бой доўжыўся 4 гадзіны, 1 марскі пяхотнік быў забіты, 2 паранены[50].
18 лютага
[правіць | правіць зыходнік]Сілы ISAF і афганскія падраздзяленні працягвалі выціскаць баевікоў з горада і раёна. Войскі працягвалі сутыкацца з невялікімі агменямі супраціву паўстанцаў на поўначы і ўсходзе Марджы. У адносна спакойным брытанскім сектары раёна Над Алі праходзіла размініраванне самаробных выбуховых прылад і мінных палёў, збудаванне перапраў праз каналы Нахр-э-Бург і Шамлан, тым самым паляпшаючы сістэму перамяшчэння ў раёне. Былі пачаты аднаўленчыя работы, такія як рамонт ірыгацыйных сістэм і стварэнне мясцовых школ[51].
Пасля падаўлення адкрытага супраціву ў раёне Над Алі пачалася аперацыя па выяўленні схаваных сіл праціўніка. Увечары каля 130 салдат Шатландскай гвардыі высадзіліся на поўдні раёна з верталётаў «Чынук», для патрулявання мясцовасці, дзе яны неўзабаве былі абстраляны баевікамі. У баі брытанцы ўжылі супраць ворага СТРК FGM-148 Javelin. У амерыканскім сектары раёна на працягу ўсяго дня рота «А» 1-га батальёна 6-га палка марской пяхоты таксама вяла бітву з паўстанцамі, прымяняліся кулямёты, мінамёты, гранатамёты[52].
Брыгадны генерал Лоўрэнс Нікалсан, камандуючы 2-й экспедыцыйнай брыгадай марской пяхоты, заявіў, што кааліцыйныя сілы ўзялі пад кантроль дарогі і масты, асноўныя кірмашы і муніцыпальныя цэнтры ў Марджы[53].
У гэты дзень войскі ISAF страцілі 6 салдат, якія загінулі ў асобных выпадках, двое з іх былі англічанамі, астатнія чатыры былі амерыканцамі[54].
22 лютага
[правіць | правіць зыходнік]У выніку авіяналёта сіл НАТА 22 лютага загінула больш за 20 мірных афганцаў[55].
Вынікі
[правіць | правіць зыходнік]16 сакавіка 2010 года рух Чырвонага Паўмесяца ў Афганістане паведаміў, што аперацыя ў Марджы забрала жыцці 35 мірных жыхароў, 37 паранены, 55 дамоў разбурана, без указанні якім бокам і колькі забіта грамадзянскіх. За выключэннем некаторых малых ачагоў супраціву, талібы былі выгнаны з горада. Да і падчас ваеннай аперацыі мясцовым жыхарам была абяцана дапамога, але каля трох тыдняў пасля заканчэння інтэнсіўных баявых дзеянняў яны не атрымалі якую-небудзь значную падтрымку[56]. На чэрвень 2010 года, нягледзячы на звяржэнне ўлады талібаў, абстаноўка ў горадзе заставалася напружанай. Пастаянныя абстрэлы і ўстаноўка самаробных выбуховых прыладаў не давалі грамадзянскім асобам весці нармальнае жыццё[57][58][59].
Зноскі
- ↑ Afghan Flag Raised Over Marja After 12 Days of Combat - ABC News
- ↑ Battle over Taliban Stronghold Declared "Over" - CBS News
- ↑ "Operation Moshtarak" (PDF). ISAF. 2010-02-11. Архівавана з арыгінала (PDF) 2011-01-07. Праверана 2010-02-12. Архівавана 7 студзеня 2011.
- ↑ Harding, Thomas (2010-02-13). "Helicopter armada heralds Afghan surge". London: Telegraph. Праверана 2010-05-20.
- ↑ Operation Moshtarak: first wave of offensive against Taliban strongholds begins
- ↑ «Afghanistan offensive on Taliban in Helmand». BBC (2010-02-13). Retrieved 2010-02-13.
- ↑ а б Operation Moshtarak
- ↑ " Operation Moshtarak: Assault in Helmand province". BBC (2010-02-13). Retrieved 2010-02-13.
- ↑ Assault on Taliban stronghold of Marja begins, The Long War Journal, 13 février 2010
- ↑ "icasualties count". 2010-06-15.
- ↑ icasualties count Архівавана 3 снежня 2011.
- ↑ Over 120 Taliban militants killed in southern Afghanistan (англ.)
- ↑ «Британцы готовятся к крупнейшему наступлению в Афганистане»
- ↑ а б https://www.nytimes.com/2010/02/12/world/asia/12afghan.html «Afghans Try to Reassure Tribal Elders on Offensive» (англ.)
- ↑ http://online.wsj.com/article/SB10001424052748703422904575038831080594928.html U.S. Plans Defense of Kandahar (англ.)
- ↑ https://www.nytimes.com/2010/02/04/world/asia/04taliban.html Military Officials Say Afghan Fight Is Coming (англ.)
- ↑ КорреспонденТ.net: «НАТО развивает наступление на позиции талибов в Афганистане»
- ↑ КорреспонденТ.net: «Вторые сутки боев в Афганистане: главный оплот талибов в Гильменде сдался»
- ↑ Wyatt, Caroline (2010-02-05). "UK Afghanistan forces 'soften up' Taliban targets". BBC News. Праверана 2010-02-06.
- ↑ Whitlock, Craig (2010-02-06). "NATO ministers, commanders advertise planned offensive in southern Afghanistan". The Washington Post. Праверана 2010-02-06.
{{cite news}}
: Курсіў або паўтлусты шрыфт недапушчальны ў:|publisher=
(даведка) - ↑ https://www.usatoday.com/news/world/2010-02-11-marjah_N.htm «Marjah fight geared for Afghan civilians' safety» (англ.)
- ↑ «Marjah fight geared for Afghan civilians' safety»
- ↑ «Afghans Try to Reassure Tribal Elders on Offensive»
- ↑ «Maybe this is the end of the beginning»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2011. Праверана 27 студзеня 2019.
- ↑ Tim Reid (2010-02-13). «Troops start 'make or break' assault on the Taleban» Архівавана 4 чэрвеня 2011.. The Times.
- ↑ Nationalpost.com(недаступная спасылка)
- ↑ Consolidation and Stabilisation Begin on Operation MOSHTARAK Архівавана 29 верасня 2011.
- ↑ The Joint Task Force Afghanistan (JTF-Afg) Air Wing(недаступная спасылка)
- ↑ «Afghan interior minister calls on Taliban to give up militancy»
- ↑ «Operation Moshtarak: first wave of offensive against Taliban strongholds begins- The long-awaited offensive to drive the Taliban from their strongholds in southern Afghanistan began in earnest last night»
- ↑ «Helicopter armada heralds Afghanistan surge — An armada of helicopters lifted a vast force against Taliban strongholds today in the biggest operation mounted in Afghanistan since 2001»
- ↑ «Taliban killed in Helmand during fighting in massive Operation Moshtarak»
- ↑ «Coalition Forces Launch Afghan Taliban Offensive» Архівавана 15 лютага 2010.
- ↑ Harding, Thomas (13 February 2010), "Flying into history with the British forces on the first day of Operation Moshtarak", Telegraph, London
- ↑ «Afghanistan: first stage of operation Moshtarak declared a success — The first stage of the biggest military offensive ever launched by Nato troops in Afghanistan has been declared a success as thousands of U.S. and British troops seized a string of Taliban strongholds across central Helmand»
- ↑ «UK troops engaged in Operation Moshtarak»
- ↑ «Afghanistan offensive on Taleban in Marjah starts 'without a hitch'»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2011. Праверана 27 студзеня 2019.
- ↑ «British troops destroy Taliban bomb making factories — British troops have destroyed a Taliban bomb-making ring after seizing three arms factories in an operation that is likely to have saved scores of soldiers’ lives»
- ↑ «Commandos make record drug seizure in Afghanistan — Afghan commandos backed by US soldiers seized a record haul of more than 91 tons of drugs and killed 60 fighters in an attack on a key insurgent and heroin supply base»
- ↑ КорреспонденТ.net: «Генерал НАТО извинился за гибель 12 мирных жителей в Афганистане»
- ↑ Талибы бросили оружие
- ↑ «Afghanistan: Operation Moshtarak continues amid rocket ban over 12 civilian deaths — British troops in Afghanistan taking part in Operation Moshtarak will press on with operations in Helmand province amid a ban on a rocket system that killed 12 civilians»
- ↑ «Operation Moshtarak: Gen Stanley McChrystal visits subdued former Taliban capital — Three days earlier we had been crouching against walls and treading with trepidation down a road that carried the threat of hidden bombs with just our body armour for protection»
- ↑ «Half of Town’s Taliban Flee or Are Killed, Allies Say»
- ↑ «Afghanistan battle to remove the Taliban: Operation Moshtarak day-by-day»
- ↑ U.S., Afghan forces work to secure key areas in Marja(недаступная спасылка)
- ↑ US Marines face fierce resistance in Afghan assault Архівавана 3 кастрычніка 2015.
- ↑ «Taliban to attack Nato’s trophy conquest town — British forces in the former Taliban stronghold of Showal have been warned of high profile retaliatory attacks in response to the publicity over the capture of the symbolic town»
- ↑ Operation Moshtarak: Taliban using 'human shields' to slow US-led forces in Afghanistan
- ↑ Snipers Imperil U.S.-Led Forces in Afghan Offensive
- ↑ Feb. 18: Operation Moshtarak Update Архівавана 8 сакавіка 2013.
- ↑ US marines report Taliban resistance in Operation Moshtarak
- ↑ NATO holds key Marjah roads, but hard battle ahead
- ↑ 12 in Allied Forces Die in Afghanistan
- ↑ «Около 20 мирных афганцев стали жертвами ошибочного авиаудара НАТО»
- ↑ AFGHANISTAN: Marjah residents take stock after offensive
- ↑ «Insurgents bully bakeries in Marjah, Afghanistan, targeting U.S. strategy»
- ↑ «Test of counterinsurgency strategy in Afghanistan»
- ↑ «Afghanistan: Marjah battle not yet won»