Аперацыя «Mаштарак»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аперацыя «Mоштарак»)
Аперацыя «Маштарак»
Асноўны канфлікт: Вайна ў Афганістане (2001—2021)
Рота «B» 1-га батальёна 6-га палка марской пяхоты вядзе бой у Марджы.
Рота «B» 1-га батальёна 6-га палка марской пяхоты вядзе бой у Марджы.
Дата
Месца г. Марджа і раёны Над Алі і Лашкаргах правінцыі Гільменд, Афганістан (31°31′ пн. ш. 64°07′ у. д.HGЯO)
Праціўнікі
 Афганістан
ISAF[3][4]:
Афганістан Талібан
Джыхад Замежныя найміты[5]
Сілы бакоў
15 000 ваеннаслужачых[6][7] 400[8]—2000[9] баевікоў
Страты
як мінімум 73 забітых[10][11] звыш за 120 забітых, 56 палонных[12]
Агульныя страты
35 мірных жыхароў загінулі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аперацыя «Маштарак» (Moshtarak з мовы дары — «разам») — найбуйнейшая[13][14] з пачатку ваенных дзеянняў у Афганістане ў 2001 годзе наступальная аперацыя ISAF, якая пачалася ў ноч з 12 на 13 лютага 2010 года ў правінцыі Гільменд у паўднёвым Афганістане. Афганская армія і сілы ISAF былі ўзмоцнены марской пяхотай і вайсковымі злучэннямі ЗША[15]. Мэта наступлення — горад Марджа[16], які 14 лютага здаўся амаль без бою[17][18]. Паводле папярэдніх даных, прыблізна 2 500 або больш афганскіх салдат удзельнічала ў аперацыі[19], а агульная колькасць байцоў павялічылася да 15 000[20], калі падключыліся амерыканскія, брытанскія і іншыя войскі кааліцыі. Аперацыю назвалі «ключавой праверкай» стратэгіі кааліцыі супраць Талібану[14][21].

Стратэгічнае значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Аперацыю назвалі «ключавой праверкай» стратэгіі кааліцыі супраць мяцежнікаў Талібану[22][23]. Камандуючы брытанскімі сіламі ў правінцыі Гільменд Джэймс Коўэн, лічыў што яна пакладзе «пачатак канца мяцежнікаў». Таксама аперацыя меркавалася, што кампанія пакажа ці ў стане афганскія ўзброеныя сілы падтрымліваць мір і парадак[24].

За некалькі гадзін да пачатку наступлення афганскія і кааліцыйныя сілы раскідвалі ўлёткі з заклікам «не дазваляць баевікам Талібану ўваходзіць у Ваш дом»[25].

Сілы бакоў[правіць | правіць зыходнік]

Міжнародная кааліцыя[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць аб’яднаных сілаў склала больш за 15000 салдат, у тым ліку[7]:

  • Прыблізна 5 брыгад афганскіх падраздзяленняў, уключаючы войскі Афганскай Нацыянальнай Арміі, супрацоўнікаў Афганскай Нацыянальнай Паліцыі, Афганскай памежнай службы і Афганскай паліцыі грамадзянскага правапарадку.
  • Рэгіянальнае камандаванне «Поўдзень» ISAF, якое ўключае сілы ЗША, Вялікабрытаніі, Даніі, Канады і Эстоніі, у прыватнасці:
    • Штаб, аператыўная група «Leatherneck» (Корпус марской пяхоты ЗША)
      • 7-ы полк марской пяхоты (ЗША)
      • 1-ы батальён 3-га палка марской пяхоты (ЗША)
      • 1-ы батальён 6-га палка марской пяхоты (ЗША)
      • 3-ці батальён 6-га палка марской пяхоты (ЗША)
      • 3-ці артылерыйскі батальён 10-га палка марской пяхоты (ЗША)
      • 4-ы батальён (Страйкер) 23-га пяхотнага палка (Армія ЗША)
      • 7-ы інжынерны батальён (ЗША)
      • 2-і баявы інжынерны батальён марской пяхоты (ЗША)
      • 1-ы ўзвод роты «Брава» 1-га баявога інжынернага батальёна марской пяхоты (ЗША)
      • 7-я баявая рота тылавога забеспячэння 7-га інжынерна-сапёрнай батальёна марской пяхоты (ЗША)
      • 2-і разведвальна-дазорны батальён марской пяхоты (ЗША)
      • 3-ці ўзвод роты «Брава» 2-га амфібійнага-штурмавога батальёна марской пяхоты (ЗША)
      • 1-ы баявы батальён тылавога забеспячэння марской пяхоты (ЗША)
    • 3-ці батальён 4-й брыгады 205-га корпуса Афганскай Нацыянальнай Арміі
    • 1-я рота Колдстрымскай гвардыі (Сухапутныя войскі Вялікабрытаніі)
    • 1-я рота Грэнадэрскай гвардыі (Вялікабрытанія)
    • 1-я рота Каралеўскіх валійцаў (Вялікабрытанія)
    • Правінцыйная каманда рэканструкцыі (Provincial Reconstruction Team, PRT) Гільменд (Вялікабрытанія)
    • група аператыўнага камандавання і сувязі (Вялікабрытанія)
    • часці 3-га батальёна канадскага палка лёгкай пяхоты прынцэсы Патрыцыі (Канадскія ўзброеныя сілы), у злучэнні з 1-м батальёнам 4-й брыгады 205-га корпуса (Афганістан)
    • група аператыўнага камандавання і сувязі (Узброеныя сілы Францыі), у злучэнні з 31-м батальёнам 4-й брыгады 205-га корпуса (Афганістан)
    • аператыўная група «Pegasus» (ЗША)

аператыўная група «Кандагар» (Канада)

    • аб’яднаная аператыўная група «Афганістан» (Канада)[26]
    • часці дацкага кантынгенту ISAF (Узброеныя сілы Даніі)
    • эстонскі кантынгент ISAF ESTCOY-9 (Узброеныя сілы Эстоніі)
    • 451-е разведвальнае авiякрыло (ЗША)
    • 904-е развкдвальнае авiякрыло (Вялікабрытанія)[27]
    • 7 верталётаў канадскага кантынгенту, у тым ліку тры Boeing CH-47 Chinook пад прыкрыццём чатырох CH-146 Griffon[28]

Ход аперацыі[правіць | правіць зыходнік]

13 лютага[правіць | правіць зыходнік]

12 лютага за некалькі гадзін да аперацыя паўночы афганскі прэзідэнт Хамід Карзай даў асабістае адабрэнне на аперацыю, якая адтэрміноўвана на працягу 24 гадзін, паколькі афганскія чыноўнікі вялі перамовы з паўстанцамі[29]. Наступленне пачалося з прызямлення верталётаў у цэнтральнай частцы Гільменда[30]. 13 лютага ў 4:00 па мясцовым часе першыя верталёты дэсантавалі сілы брытанскіх, афганскіх і французскіх войскаў. Прасоўванне ў Марджу замарудзілася раніцай у раёне макавых палёў, пакрытых самаробнымі выбуховымі прыладамі і мінамі[31][32][33][34].

Першы агонь быў адкрыты БПЛА MQ-1 Predator і верталётамі AH-64 Apache па паўстанцам. У 2:00 па мясцовым часе падраздзялення Марской пяхоты ЗША перасеклі шэраг каналаў на поўдні раёна Над Алі.

На працягу паўгадзіны падраздзяленні войскаў ЗША, Вялікабрытаніі і Афганістана арганізоўвалі абарону вялікай колькасці пасадачных пляцовак для верталётаў. Каля 4:00 верталёты з дэсантам пачалі высадку дэсанту паблізу горада Шавал — апірышча Талібану, у раёне Чах Анджыр. У той час як брытанцы займалі тэрыторыю больш за 1000 салдат Марской пяхоты ЗША і Афганскай Нацыянальнай Арміі высадзіліся ў раёне Марджа. На працягу наступных 90 хвілін падраздзяленні марской пяхоты дастаўляліся на верталётах CH-53 Super Stallion. На досвітку аб’яднаныя сілы пачалі рух у раён аперацыі[35].

Генерал-маёр Нік Паркер, камандуючы Рэгіянальнага камандавання «Поўдзень» ISAF, заявіў, што войскі кааліцыі «паспяхова пачалі аперацыю і не панеслі ніякіх страт». У той час як марскія пяхотнікі і афганскія салдаты штурмавалі Марджу, брытанскія, амерыканскія і канадскія падраздзяленні нанеслі ўдары па пазіцыях паўстанцаў у раёне Над Алі. Генерал Мухамад Зазаі, камандуючы войскамі Афганістана на поўдні краіны, паведаміў, што сілы афганцаў і кааліцыі ўзялі кантроль над 11 з 13 запланаваных раёнаў і працягваюць павольна прасоўвацца наперад[36][37].

14 лютага[правіць | правіць зыходнік]

У другі дзень аперацыі брытанскія войскі захапілі Шавал, горад, які на працягу мінулых двух гадоў быў пад кантролем паўстанцаў, які выкарыстоўваўся імі як вучэбна-баявы лагер, дзе вырабляліся выбуховыя прылады і навучалі падрыўной справе. У выніку было выяўлена вялікая колькасць самаробных бомбаў і мін[38]. Таксама было канфіскавана шмат наркатычных сродкаў — 17 тон опію, 74 тоны опіумнага маку, 400 фунтаў гашышу, 443 фунта гераіну[39].

У гэты дзень дзве амерыканскія ракеты, запушчаныя з пускавых установак HIMARS, патрапілі ў дом побач з горадам Марджам, пры гэтым загінула 12 мірных жыхароў. Атака павінна была знішчыць склад зброі талібаў, але мэта апынулася памылковай, прызналі ў штабе аперацыі. Камандуючы сіламі НАТА ў Афганістане амерыканскі генерал Стэнлі Маккрыстал выказаў афганскаму прэзідэнту Хаміду Карзаю глыбокае шкадаванне ў сувязі з «трагічнай стратай жыццяў»[40][41][42].

15 лютага[правіць | правіць зыходнік]

У той час як брытанскі сектар на поўначы раёна Над Алі быў заняты даволі лёгка, амерыканскія вайскоўцы сустрэлі супраціў у некалькіх кіламетрах ад Марджу, дзе тэрарысты «стаялі да канца»[43]. Па даных амерыканскіх і афганскіх вайскоўцаў, каля чвэрці з 400 талібаў у Марджу было знішчана ў пачатку аперацыі, яшчэ чвэрць адышла ў іншыя раёны правінцыі. У горадзе баявыя дзеянні працягваліся ў паўночнай часткі і ў цэнтры[44][45].

16 лютага[правіць | правіць зыходнік]

Найбольш інтэнсіўныя баявыя дзеянні 16 лютага праходзілі на поўдзень ад цэнтра горада ля базару Кару Чрэх, дзе вайскоўцы роты «А» 1-га батальёна 6-га палка марской пяхоты падвяргаліся агню праціўніка на працягу дня[46].

Прадстаўнікі афганскіх сіл паведамілі, што каля 35 баевікоў знішчана з пачатку аперацыі[47].

Пасля таго, як горад Шавал быў заняты асноўная пагроза сілам ISAF зыходзіла ад тэрарыстаў-смяротнікаў і выбуховых прылад[48].

17 лютага[правіць | правіць зыходнік]

Прагрэс кааліцыйных сілаў быў запаволены з-за шматлікіх прыдарожных мін і самаробных выбуховых прылад, і значнай прысутнасці грамадзянскіх асоб у гэтым раёне. Генерал афганскай арміі Мухiдын Горы абвінаваціў Талібан у выкарыстанні «жывога шчыта». Па яго словах, «нашы войскі бачылі як ставяць жанчын і дзяцей на дахах дамоў і страляюць з-за іх спін»[49].

У гэты дзень у засаду трапіла рота «K» 3-га батальёна 6-га палка марской пяхоты з афганскімі ваеннымі, калі перасякала поле каля вёскі на поўнач ад Марджу. Баевікі схаваліся каля арашальных канала, абстрэльвалі роту і не давалі ім пакінуць поле. Рота выкарыстала супраць нападнікаў мінамёты M224, але гэта не спыніла іх. Тады амерыканцы запыталі паветраны ўдар па пазіцыі баявікоў, на якіх скінулі 250-фунтовых бомбу, разбурыліся пераправы праз канал. Таксама ваенным аказваў падтрымку з паветра верталёт AH-1 Cobra. Бой доўжыўся 4 гадзіны, 1 марскі пяхотнік быў забіты, 2 паранены[50].

18 лютага[правіць | правіць зыходнік]

Сілы ISAF і афганскія падраздзяленні працягвалі выціскаць баевікоў з горада і раёна. Войскі працягвалі сутыкацца з невялікімі агменямі супраціву паўстанцаў на поўначы і ўсходзе Марджы. У адносна спакойным брытанскім сектары раёна Над Алі праходзіла размініраванне самаробных выбуховых прылад і мінных палёў, збудаванне перапраў праз каналы Нахр-э-Бург і Шамлан, тым самым паляпшаючы сістэму перамяшчэння ў раёне. Былі пачаты аднаўленчыя работы, такія як рамонт ірыгацыйных сістэм і стварэнне мясцовых школ[51].

Пасля падаўлення адкрытага супраціву ў раёне Над Алі пачалася аперацыя па выяўленні схаваных сіл праціўніка. Увечары каля 130 салдат Шатландскай гвардыі высадзіліся на поўдні раёна з верталётаў «Чынук», для патрулявання мясцовасці, дзе яны неўзабаве былі абстраляны баевікамі. У баі брытанцы ўжылі супраць ворага СТРК FGM-148 Javelin. У амерыканскім сектары раёна на працягу ўсяго дня рота «А» 1-га батальёна 6-га палка марской пяхоты таксама вяла бітву з паўстанцамі, прымяняліся кулямёты, мінамёты, гранатамёты[52].

Па паведамленні Associated Press, брыгадны генерал Лоўрэнс Нікалсан, камандуючы 2-й экспедыцыйнай брыгадай марской пяхоты, заявіў, што кааліцыйныя сілы ўзялі пад кантроль дарогі і масты, асноўныя кірмашы і муніцыпальныя цэнтры ў Марджы[53].

У гэты дзень войскі ISAF страцілі 6 салдат, якія загінулі ў асобных выпадках, двое з іх былі англічанамі, астатнія чатыры былі амерыканцамі[54].

22 лютага[правіць | правіць зыходнік]

У выніку авіяналёта сіл НАТА 22 лютага загінула больш за 20 мірных афганцаў[55].

Вынікі[правіць | правіць зыходнік]

16 сакавіка 2010 года рух Чырвонага Паўмесяца ў Афганістане паведаміў, што аперацыя ў Марджы забрала жыцці 35 мірных жыхароў, 37 паранены, 55 дамоў разбурана, без указанні якім бокам і колькі забіта грамадзянскіх. За выключэннем некаторых малых ачагоў супраціву, талібы былі выгнаны з горада. Да і падчас ваеннай аперацыі мясцовым жыхарам была абяцана дапамога, але каля трох тыдняў пасля заканчэння інтэнсіўных баявых дзеянняў яны не атрымалі якую-небудзь значную падтрымку[56]. На чэрвень 2010 года, нягледзячы на ​​звяржэнне ўлады талібаў, абстаноўка ў горадзе заставалася напружанай. Пастаянныя абстрэлы і ўстаноўка самаробных выбуховых прыладаў не давалі грамадзянскім асобам весці нармальнае жыццё[57][58][59].

Зноскі

  1. Afghan Flag Raised Over Marja After 12 Days of Combat - ABC News
  2. Battle over Taliban Stronghold Declared "Over" - CBS News
  3. "Operation Moshtarak" (PDF). ISAF. 2010-02-11. Архівавана з арыгінала (PDF) 2011-01-07. Праверана 2010-02-12. Архівавана 7 студзеня 2011.
  4. Harding, Thomas (2010-02-13). "Helicopter armada heralds Afghan surge". London: Telegraph. Праверана 2010-05-20.
  5. Operation Moshtarak: first wave of offensive against Taliban strongholds begins
  6. «Afghanistan offensive on Taliban in Helmand». BBC (2010-02-13). Retrieved 2010-02-13.
  7. а б Operation Moshtarak
  8. " Operation Moshtarak: Assault in Helmand province". BBC (2010-02-13). Retrieved 2010-02-13.
  9. Assault on Taliban stronghold of Marja begins, The Long War Journal, 13 février 2010
  10. "icasualties count". 2010-06-15.
  11. icasualties count Архівавана 3 снежня 2011.
  12. Over 120 Taliban militants killed in southern Afghanistan (англ.)
  13. «Британцы готовятся к крупнейшему наступлению в Афганистане»
  14. а б https://www.nytimes.com/2010/02/12/world/asia/12afghan.html «Afghans Try to Reassure Tribal Elders on Offensive» (англ.)
  15. http://online.wsj.com/article/SB10001424052748703422904575038831080594928.html U.S. Plans Defense of Kandahar (англ.)
  16. https://www.nytimes.com/2010/02/04/world/asia/04taliban.html Military Officials Say Afghan Fight Is Coming (англ.)
  17. КорреспонденТ.net: «НАТО развивает наступление на позиции талибов в Афганистане»
  18. КорреспонденТ.net: «Вторые сутки боев в Афганистане: главный оплот талибов в Гильменде сдался»
  19. Wyatt, Caroline (2010-02-05). "UK Afghanistan forces 'soften up' Taliban targets". BBC News. Праверана 2010-02-06.
  20. Whitlock, Craig (2010-02-06). "NATO ministers, commanders advertise planned offensive in southern Afghanistan". The Washington Post. Праверана 2010-02-06. {{cite news}}: Курсіў або паўтлусты шрыфт недапушчальны ў: |publisher= (даведка)
  21. https://www.usatoday.com/news/world/2010-02-11-marjah_N.htm «Marjah fight geared for Afghan civilians' safety» (англ.)
  22. «Marjah fight geared for Afghan civilians' safety»
  23. «Afghans Try to Reassure Tribal Elders on Offensive»
  24. «Maybe this is the end of the beginning»
  25. Tim Reid (2010-02-13). «Troops start 'make or break' assault on the Taleban». The Times.
  26. Nationalpost.com(недаступная спасылка)
  27. Consolidation and Stabilisation Begin on Operation MOSHTARAK Архівавана 29 верасня 2011.
  28. The Joint Task Force Afghanistan (JTF-Afg) Air Wing(недаступная спасылка)
  29. «Afghan interior minister calls on Taliban to give up militancy»
  30. «Operation Moshtarak: first wave of offensive against Taliban strongholds begins- The long-awaited offensive to drive the Taliban from their strongholds in southern Afghanistan began in earnest last night»
  31. «Helicopter armada heralds Afghanistan surge — An armada of helicopters lifted a vast force against Taliban strongholds today in the biggest operation mounted in Afghanistan since 2001»
  32. «Taliban killed in Helmand during fighting in massive Operation Moshtarak»
  33. «Coalition Forces Launch Afghan Taliban Offensive» Архівавана 15 лютага 2010.
  34. Harding, Thomas (13 February 2010). Flying into history with the British forces on the first day of Operation Moshtarak. Telegraph. London.
  35. «Afghanistan: first stage of operation Moshtarak declared a success — The first stage of the biggest military offensive ever launched by Nato troops in Afghanistan has been declared a success as thousands of U.S. and British troops seized a string of Taliban strongholds across central Helmand»
  36. «UK troops engaged in Operation Moshtarak»
  37. «Afghanistan offensive on Taleban in Marjah starts 'without a hitch'»
  38. «British troops destroy Taliban bomb making factories — British troops have destroyed a Taliban bomb-making ring after seizing three arms factories in an operation that is likely to have saved scores of soldiers’ lives»
  39. «Commandos make record drug seizure in Afghanistan — Afghan commandos backed by US soldiers seized a record haul of more than 91 tons of drugs and killed 60 fighters in an attack on a key insurgent and heroin supply base»
  40. КорреспонденТ.net: «Генерал НАТО извинился за гибель 12 мирных жителей в Афганистане»
  41. Талибы бросили оружие
  42. «Afghanistan: Operation Moshtarak continues amid rocket ban over 12 civilian deaths — British troops in Afghanistan taking part in Operation Moshtarak will press on with operations in Helmand province amid a ban on a rocket system that killed 12 civilians»
  43. «Operation Moshtarak: Gen Stanley McChrystal visits subdued former Taliban capital — Three days earlier we had been crouching against walls and treading with trepidation down a road that carried the threat of hidden bombs with just our body armour for protection»
  44. «Half of Town’s Taliban Flee or Are Killed, Allies Say»
  45. «Afghanistan battle to remove the Taliban: Operation Moshtarak day-by-day»
  46. U.S., Afghan forces work to secure key areas in Marja(недаступная спасылка)
  47. US Marines face fierce resistance in Afghan assault Архівавана 3 кастрычніка 2015.
  48. «Taliban to attack Nato’s trophy conquest town — British forces in the former Taliban stronghold of Showal have been warned of high profile retaliatory attacks in response to the publicity over the capture of the symbolic town»
  49. Operation Moshtarak: Taliban using 'human shields' to slow US-led forces in Afghanistan
  50. Snipers Imperil U.S.-Led Forces in Afghan Offensive
  51. Feb. 18: Operation Moshtarak Update Архівавана 8 сакавіка 2013.
  52. US marines report Taliban resistance in Operation Moshtarak
  53. NATO holds key Marjah roads, but hard battle ahead
  54. 12 in Allied Forces Die in Afghanistan
  55. «Около 20 мирных афганцев стали жертвами ошибочного авиаудара НАТО»
  56. AFGHANISTAN: Marjah residents take stock after offensive
  57. «Insurgents bully bakeries in Marjah, Afghanistan, targeting U.S. strategy»
  58. «Test of counterinsurgency strategy in Afghanistan»
  59. «Afghanistan: Marjah battle not yet won»