Аперацыя «Odyssey Dawn»

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аперацыя Odyssey Dawn
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Лівіі (2011)
USS Barry (DDG-52) launching a Tomahawk missile in support of Operation Odyssey Dawn.jpg
Дата 19 сакавіка31 сакавіка 2011
Месца Лівія
Вынік Поўная перамога сіл НАТА. Амаль усе ВПС і сістэма СПА Лівіі знішчаны.
Праціўнікі
Flag of the United States.svg ЗША Flag of Libya (1977–2011).svg ВСНЛАД
Камандуючыя
Барак Абама Муамар Кадафі
Сілы бакоў
ВМФ i ВВС ЗША каля 500 танкаў, 240 ракетных установак і сродкаў СПА, 390 адзінак авіяцыі (верталёты, самалёты)[1]
Страты
адзін F-15E (тэхнічныя няспраўнасці, экіпаж выратаваны), адзiн беспілотны лятальны апарат MQ-8B Fire Scout. Амаль усе ВПС і сістэма СПА краіны знішчаны. Вялікая колькасць салдат рэгулярнай арміі і апалчэнцаў забіта і паранена.
Агульныя страты
Каля 160 грамадзянскіх асоб загінулі, і 450 атрымалі раненні ў выніку дзеянняў абодвух бакоў[2][3].
Commons-logo.svg Аўдыё, фота, відэа на Вікісховішчы
 
Грамадзянская вайна ў Лівіі
Першы этап: Бенгазі (1) Эз-Завія (1) Місурата Нафус Брэга (1) Рас-Лануф Бін-Джавад (1) Брэга (2) Адждабія Бенгазі (2) Вазін Брэга (3) Рэйд на Эз-Завію Брэга (4) Гар’ян Эз-Завія (2) Бін-Джавад (2) Трыпалі (1) Бені-Валід (1) Сірт (1) Себха (1) Гадамес
Першая iнтэрвенцыя: Харматан Эламі (англ.) • Світанак адысеі Мабайл Саюзны абаронца
Другі этап: Бені-Валід (2)
Трэці этап: Дэрна (1) Сірт (2) Другая інтэрвенцыя Сірт (3) Дэрна (2) Трыпалі (2) Себха (2) Трыпалі (3) Авіяўдар па Таджура

Рэзалюцыя 1973 НаймітыЗабойства Муамара Кадафі

Аперацыя Odyssey Dawn («Адысея. Рассвет»[4], «Рассвет Адысеі», «Рассвет Адысея»[5], «Пачатак Адысеі»[6]) — ваенная аперацыя Злучаных Штатаў у рамках інтэрвенцыі ў Лівіі сіл мiжнароднай кааліцыі. Праводзілася па прынятай рэзалюцыі 1973 Савета бяспекі ААН, якая прадугледжвала меры, неабходныя для абароны мірнага насельніцтва Лівіі падчас супрацьстаяння паўстанцаў і цэнтральнай улады М. Кадафі, у тым ліку баявыя дзеянні, за выключэннем ўводу акупацыйных войскаў (foreign occupation force).

Амерыканскія падраздзялення выконвалі ў асноўным дапаможныя функцыі[7].

Завершана 31 сакавіка ў сувязі з пачаткам аперацыі НАТА Саюзны абаронца (англ.: Operation Unified Protector).

Склад групоўкі войскаў[правіць | правіць зыходнік]

Ваенна-марскія сілы ЗША:

  • USS Mount Whitney, флагман[8]
  • USS Kearsarge (LHD-3), універсальны дэсантны карабель тыпу «Уосп»
  • USS Ponce (LPD-15), дэсантна-верталётны карабель-док тыпу «Осцін»
  • USS Barry (DDG-52), эсмінец тыпу «Арли Бёрк»
  • USS Stout (DDG-55), эсмінец тыпу «Арли Бёрк»
  • USS Providence (SSN-719), падводная лодка тыпу «Лос-Анджэлес»
  • USS Scranton, атамная падводная лодка тыпу «Лос-Анджэлес»
  • USS Florida (SSGN-728), ПЛАРК тыпу «Агаё»

Ход аперацыi[правіць | правіць зыходнік]

  • 21 сакавіка 2011 — разбіўся F-15E «Strike Eagle» ВПС ЗША[9].
  • 10 чэрвеня 2011 — урад Лівіі паведаміў, што ў раёне горада Злiтан (у 30 км на захад ад Місураты) быў збіты і зваліўся ў моры яшчэ адзін верталёт НАТА[10].
  • 20 чэрвеня 2011 — пры выкананні разведвальнага палёту разбіўся беспілотны лятальны апарат MQ-8B Fire Scout ВМС ЗША[11]. Лівійскае тэлебачанне прадэманстравала яго абломкі і заявіла, што яны належаць збітаму баявому верталёту AH-64 «Апач»[12][13].

Толькі ў перыяд з пачатку аперацыі да канца мая 2011 года ў выніку авіяўдараў НАТА па тэрыторыі Лівіі загінулі 718 і былі параненыя 4067 чалавек[14].

Рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]

У шэрагу краін прагучалі заявы пра тое, што дзеянні iнтэрвентаў не зусім адпавядаюць устаноўкам, закладзеным у рэзалюцыі СБ ААН, а ў выніку бамбаванняў гінуць мірныя жыхары. Колькасць ахвяр моцна адрозніваецца. Лівійскія СМІ паведамляюць пра дзясяткі загінулых, еўрапейскія і катарскія — аб выпадковых ахвярах у выніку кропкавых удараў.

МЗС Расiі адразу пасля пачатку аперацыі «Адысея. Рассвет» выказаў шкадаванне з нагоды «невыбарчага прымянення сілы». З падобнымі заявамі і заклікамі спыніць бамбардзіроўкі выступілі Індыя, Кітай, Венесуэла, Беларусь. Змяніла сваю пазіцыю і Ліга арабскіх дзяржаў, чыйго фармальнага адабрэння так дамагаліся краіны НАТА[15].

Зноскі

  1. Gaddafi Attacked City of Misrata; US to Bomb More | The World Reporter: News Opinion and Analysis
  2. BBC News - Mid-East crisis as it happened: 25 March
  3. Vatican: Airstrikes killed 40 civilians in Tripoli - Middle East - Jerusalem Post
  4. РБК. Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2011. Праверана 21 сакавіка 2011.
  5. «Рассвет Одиссея» оказался мрачным — НТВ.Ru
  6. Ъ-Власть — Слетелись
  7. Валентин Маков. Прогрессивное сокращение
  8. Allies Press Libya Attacks — WSJ
  9. Американский истребитель F-15E разбился в Ливии // «Forbes.RU» от 22 марта 2011
  10. Авиационные происшествия // «Зарубежное военное обозрение», № 8 (773), 2011. Стр. 102
  11. Joshua Stewart. Fire Scout crashes during Libya mission // «Navy Times» от 21 июня 2011
  12. Libya conflict: Nato loses drone helicopter (Праверана 14 студзеня 2013)
  13. Unmanned Helo Downed in Libya (Праверана 14 студзеня 2013)
  14. Жертвы натовских бомбардировок в Ливии // «Зарубежное военное обозрение», № 1 (778), 2012. Стр. 106
  15. Война Запада против М. Каддафи: хроника боевых действий :: Чрезвычайные происшествия :: Top.rbc.ru. Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2011. Праверана 21 сакавіка 2011.