Аперацыя ААН у Кот-д’Івуары

Аперацыя ААН у Кот-д’Івуары (АААНКІ) — міратворчая аперацыя ААН на тэрыторыі Рэспублікі Кот-д’Івуар. Увод замежных войск адбыўся на падставе рэзалюцыі 1528 СБ ААН ад 27 лютага 2004. Аснову кантынгенту склалі сілавікі краін ЭКАВАС і Францыі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]19 верасня 2002 года на поўначы Кот-д’Івуара ўспыхвае ўзброенае паўстанне. Касцяком мяцежнікаў стала групоўка «Новая сіла». Прэзідэнт краіны Ларан Гбагбо запытаў ваенную дапамогу ў Францыі. Ужо 22 верасня французскія войскі ўваходзяць у Кот-д’Івуар у рамках аперацыі «Аднарог». Замежнікі прыпынілі прасоўванне паўстанцаў, размясціўшыся ўздоўж лініі фронту паміж варагуючымі бакамі.
Праз год і шэсць месяцаў пасля пачатку ваеннага канфлікту СБ ААН прымае рэзалюцыі, у рамках якой у краіне павінна размясціцца міратворчая місія[1]. Першапачатковы перыяд аперацыі зацверджаны на дванаццаць месяцаў, але пасля мандат міратворцаў рэгулярна падаўжаўся. Афіцыйна аперацыя пачалася 4 красавіка 2004 года. Было адпраўлена 6240 супрацоўнікаў ААН, уключаючы 200 ваенных назіральнікаў і 320 паліцыянтаў[2][3].
Мандат аперацыі уключаў: назіранне за ўзброенымі групамі і спыненнем агню; праграму раззбраення, дэмабілізацыі, рэінтэграцыі, рэпатрыяцыі і рассялення; абарону персаналу Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і грамадзянскага насельніцтва; падтрымку ажыццяўлення мірнага працэсу; прасоўванне правоў чалавека; выкарыстанне патэнцыялу грамадскай інфармацыі і падтрыманне правапарадку. Акрамя таго, міратворцам было дазволена выкарыстоўваць усе неабходныя сродкі для выканання свайго мандата.
АААНКІ завяршыла сваю дзейнасць 30 чэрвеня 2017 года[4][5].
Камандуючыя
[правіць | правіць зыходнік]- Абдулае Фол (Самалі): красавік 2004 г. — красавік 2006 г.
- Фернанд Марсэль Амусу (Бенін): красавік 2006 г. — сакавік 2010 г.
- Абдул Хафіз (Бангладэш): красавік 2010 г. — сакавік 2011 г.
- Гнакудэ Берэна (Тога): сакавік 2011 г. — май 2012 г.
- Мухамад Ікбал Асі (Пакістан): май 2012 г. — 19 мая 2014 г.
- Хафіз Масура Ахмед (Пакістан): 19 мая 2014 г. — 30 чэрвеня 2015 г.[6]
- Дыд’е Л’От (Францыя): 1 ліпеня 2015 г. — 30 чэрвеня 2017 г.[7]
Кантынгент
[правіць | правіць зыходнік]На канец дзейнасці ў аперацыі было задзейнічана 5437 вайскоўцаў, 195 ваенных назіральнікаў і 1500 паліцыянтаў, а таксама грамадзянскі персанал[8][9][10]. Станам на 20 кастрычніка 2011 года кантынгент АААНКІ уключаў[10]:
ПАР: 4 ваенных назіральніка і 6 паліцэйскіх;
Алжыр: 76 ваенных назіральнікаў і 2 паліцэйскіх;
Аргенціна: 3 паліцэйскіх;
Бангладэш: 2170 вайскоўцаў, 13 ваенных назіральнікаў і 358 паліцэйскіх;
Бенін: 426 вайскоўцаў, 8 ваенных назіральнікаў і 42 паліцэйскіх;
Балівія: 3 ваенных назіральніка;
Бразілія: 3 вайскоўцаў і 4 ваенных назіральніка;
Бурундзі: 40 паліцэйскіх;
Камерун: 27 паліцэйскіх;
Канада: 4 паліцэйскіх;
Цэнтральнаафрыканская Рэспубліка: 17 паліцэйскіх;
Кітай: 6 ваенных назіральнікаў;
Калумбія: 7 ваенных назіральнікаў;
Дэмакратычная Рэспубліка Конга: 30 паліцэйскіх;
Джыбуці: 40 паліцэйскіх;
Дамініканская Рэспубліка: 3 ваенных назіральніка;
Егіпет: 176 вайскоўцаў і 2 паліцэйскіх;
Эквадор: 1 ваенны назіральнік;
Эфіопія: 1 ваенны назіральнік;
Францыя: 6 вайскоўцаў і 13 паліцэйскіх (яшчэ 700 вайскоўцаў задзейнічаны ў рамках аперацыі «Аднарог»);
Габон: 2 ваенных назіральніка і 1 паліцэйскі;
Гамбія: 3 ваенных назіральніка;
Гана: 535 вайскоўцаў і 6 ваенных назіральнікаў;
Гватэмала: 5 ваенных назіральнікаў;
Гвінея: 3 ваенных назіральніка;
Індыя: 8 ваенных назіральнікаў;
Ірландыя: 2 ваенных назіральніка;
Іарданія: 1068 вайскоўцаў, 8 ваенных назіральнікаў і 461 паліцэйскі;
Малаві: 853 вайскоўцаў і 3 ваенных назіральніка;
Марока: 726 вайскоўцаў;
Малдова: 4 ваенных назіральніка;
Намібія: 2 ваенных назіральніка;
Непал: 1 вайсковец і 3 вайсковых назіральніка;
Нігер: 934 вайскоўцаў, 7 ваенных назіральнікаў і 34 паліцэйскіх;
Нігерыя: 1 вайсковец і 6 ваенных назіральнікаў;
Аман: 5 ваенных назіральнікаў і 1 паліцэйскі;
Уганда: 1 салдат і 5 ваенных назіральнікаў;
Пакістан: 1187 вайскоўцаў, 11 ваенных назіральнікаў і 150 паліцэйскіх;
Парагвай: 2 вайскоўцаў і 7 ваенных назіральнікаў;
Перу: 3 ваенных назіральніка;
Філіпіны: 3 вайскоўцаў і 4 ваенных назіральніка;
Польшча: 3 ваенных назіральніка;
Румынія: 6 ваенных назіральнікаў;
Расія: 11 ваенных назіральнікаў;
Сальвадор: 3 ваенных назіральніка;
Сенегал: 527 вайскоўцаў, 13 ваенных назіральнікаў і 13 паліцэйскіх;
Сербія: 3 ваенных назіральніка;
Танзанія: 2 вайскоўцаў і 1 Ваенны назіральнік;
Чад: 1 ваеннаслужачых, 3 ваенных назіральніка і 23 паліцэйскіх;
Тога: 524 вайскоўцаў, 7 ваенных назіральнікаў і 7 паліцэйскіх;
Туніс: 3 вайскоўцаў і 5 ваенных назіральнікаў;
Турцыя: 15 паліцэйскіх;
Украіна: 7 паліцэйскіх;
Уругвай: 2 ваенных назіральніка;
Емен: 1 вайсковец, 7 ваенных назіральнікаў і 18 паліцэйскіх;
Замбія: 2 ваенных назіральніка;
Зімбабвэ: 3 ваенных назіральніка.
Страты
[правіць | правіць зыходнік]На 31 сакавіка 2017 года АААНКІ страціла 140 чалавек загінулымі[11]. Самым кровапралітным перыядам для міратворцаў стаў кастрычнік 2011-га, калі загінула 53 члены місіі[12].
Злоўжыванні
[правіць | правіць зыходнік]У ходзе Другой Івуарыйскай вайны 2010—2011 гадоў войскі місіі ў адкрытую выступілі на баку сіл Аласана Уатара супраць прыхільнікаў Ларана Гбагбо. 5 красавіка 2011 г. расійскі міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў заявіў, што Расія хоча атрымаць тлумачэнні, чаму міратворцы ААН у Кот д’Івуары ўступілі ў баявыя дзеянні ў гэтай краіне. Як заявіў дыпламат, яны спрабавалі разабрацца ў прававым баку справы, таму што міратворцы мелі мандат, які абавязваў іх быць нейтральнымі і бесстароннімі[13].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ "Security Council establishes peacekeeping operation in Côte d'Ivoire". 27 February 2004.
- ↑ Dolgopol, Ustinia; Gardam, Judith Gail (2006). The challenge of conflict: international law responds. Martinus Nijhoff Publishers. p. 216. ISBN 978-90-04-14599-3.
- ↑ "Security Council authorizes full peacekeeping operation in Côte d'Ivoire". 27 February 2004.
- ↑ "UN press releases". June 2017.
- ↑ U.N. wraps up 13-year peacekeeping mission in Ivory Coast . Africanews (30 чэрвеня 2017).
- ↑ Secretary-General Appoints Major General Hafiz Masroor Ahmed of Pakistan . United Nations (19 мая 2014). Праверана 26 May 2014.
- ↑ Secretary-General Appoints Major General Didier L'Hôte of France Force Commander for United Nations Operation in Côte d'Ivoire . United Nations (8 чэрвеня 2015). Праверана 22 November 2016.
- ↑ AFP, « Côte d'Ivoire : L'ONU va poursuivre la réduction de sa mission », Soirinfo, no 6379, 14 janvier 2016, p. 6
- ↑ http://www.un.org/fr/peacekeeping/missions/onuci/facts.html
- ↑ а б Site de l'UdM sur les opérations de paix Архівавана 22 верасня 2011.
- ↑ www.un.org . UN. Праверана 15 May 2017.
- ↑ En Côte d’Ivoire, neuf casques bleus tués lors d’accidents de la circulation en une semaine
- ↑ Россия возмущается участием миротворцев и французов в боях в Кот-д'Ивуаре и требует объяснений от ООН