Аперацыя «Альтона»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аперацыя Альтона)
Аперацыя «Альтона»
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна
Дата 2-я палова снежня 1942
Месца Навамышскі, Быценскі, Ляхавіцкі, Ганцавіцкі, Целяханскім раёнах Беларуская ССР
Прычына дзейнасць савецкіх партызанскіх атрадаў
Праціўнікі
Трэці рэйх 14-ы нямецкі паліцэйскі полк СС Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аперацыя «Альтона» (ням.: Operation «Altona» — раён Гамбурга) — кодавая назва карнай антыпартызанскай аперацыі супраць мясцовага насельніцтва і савецкіх партызанскіх атрадаў, якія вырваліся з акружэння ў ходзе аперацыі «Гамбург». Праводзілася ў 2-й палове снежня 1942 г. у Навамышскім, Быценскім, Ляхавіцкім, Ганцавіцкім і Целяханскім раёнах Беларускай ССР.

Праводзілася сіламі 14-га паліцэйскага палка СС, спецыяльным камандамі паліцыі бяспекі і СД і іншымі групамі.

Нямецкія акупацыйныя войскі праследавалі савецкіх партызан у кірунку Налібоцкай пушчы, на ўсход і поўдзень у раён КосаваБыцень. У загадзе групенфюрара СС К. фон Готберг указвалася: «Праз стараст і іншых падыходзячых асоб устанавіць асоб, якія спачуваюць партызанам, а таксама іншых падазроных асоб і знішчаць іх як яўрэяў і цыган. Асобныя падраздзяленні.... маюць права бязлітасна распраўляцца з асобамі і вёскамі, якія прыхільна ставяцца да ворага». На працягу тыдня нямецкія падраздзяленні беспаспяхова спрабавалі акружыць і знішчыць савецкіх партызан, а потым учынілі крывавую расправу над мірнымі жыхарамі.

Усяго ў ходзе аперацыі расстраляна і спалена жывымі больш за тысячу жыхароў беларускіх вёсак.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Пасэ, У. С. «Альтона» // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 36. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.