Аплатка
Апла́тка (ад па-лацінску: oblatum — «прынашэнне») — вельмі тонкі белы лісток прэснага цеста, выпяканы з белай мукі і вады без дадатку дрожджаў. Зазвычай на дысках выціскаюцца выявы на тэмы Нараджэння Хрыстовага або хрысціянскія сімвалы.
Збіраючыся за вігілійным сталом, каталікі лацінскага абраду дзеляцца міжсобку аплаткамі, ламаючы іх і пры гэтым зычачы адзін аднаму пажаданні. Вігілійная аплатка з'яўляецца сімвалам яднання і даравання, знакам прыхільнасці і любові. Дзяленне яе на пачатку вігілійнае вячэры з'яўляецца выразам жадання быць разам.
Звычай вядомы ў Беларусі, Польшчы, Славакіі[1], Літве і іншых каталіцкіх краінах свету.
Выпякаюцца аплаткі ў кляштарах або касцёлах у адмысловых металічных формах. Апроч белых аплатак, прызначаных для ламання падчас вігіліі, выпякаюцца таксама каляровыя для хатніх жывёл і быдла.
Аналагам вігілійных аплатак у некаторых хрысціян усходніх абрадаў (у тым ліку ў беларускіх грэка-католікаў) з'яўляецца звычай дзяліцца каляднай прасфорай.[2]
Паходжанне
[правіць | правіць зыходнік]Традыцыя ламання хлебу паўстала яшчэ ў першыя вякі хрысціянства (глядзіце антыдор). Пачаткова яна не мела сувязі з Нараджэннем Хрыстовым, з'яўляючыся сімвалам духоўнага адзінства членаў суполкі. З часам на вігілійныя набажэнствы пачалі прыносіць хлеб, які дабраслаўлялі і якім дзяліліся, падобна як падчас еўхарыстыі, але без асвячэння.
У Рэчы Паспалітай гэты звычай развіўся ў XVII стагоддзі як частка шляхецкай каталіцкай культуры і распаўсюдзіўся таксама на суседнія краіны. Тут таксама з'явілася традыцыя выціскаць на цесце выявы на рэлігійную тэматыку.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Sviatky na Slovensku (славацк.). SlovakiaSite (27 снежня 2012).
- ↑ Ражство Хрыстова 2012 г.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Аплатка на Вікісховішчы |