Аплатная картка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прыклады дзвюх крэдытных картак
Аверс тыповай дэбетавай карткі:
  1. Лагатып банку
  2. EMV-чып
  3. Галаграма
  4. Нумар
  5. Лагатып брэнду
  6. Тэрмін сканчэння
  7. Імя ўладальніка

Аплатная картка — картка, якая можа выкарыстоўвацца для аплаты розных тавараў і/ці паслуг.

Віды[правіць | правіць зыходнік]

Звычайна аплатная картка звязаная з разліковым рахункам, які прыналежыць уладальніку карткі. Рахунак можа ўтрымліваць уласныя сродкі ўладальніка альбо сродкі банка, прадстаўленыя ўласніку рахунку (і карткі) ў крэдыт. У залежнасці ад гэтага адрозніваюць дэбетавыя альбо крэдытныя карткі аплаты.

Крэдытная[правіць | правіць зыходнік]

Крэдытная картка — частка аплатнай сістэмы, названая ад маленькай пластыкавай карткі, якая выдаецца карыстальнікам гэта сістэмы. Такая картка дае права яе ўладальніку набываць тавары і паслугі ўзамен на абавязанне ўласніка разлічыцца пазней[1]. Выдавец карткі адчыняе спажыўцу паслугі (карыстальніку) крэдытную лінію, з якой спажывец пазычае грошы для разліку з прадаўцом альбо атрымлівае іх гатоўкай.

Большасць крэдытных картак выпускаюцца мясцовымі банкамі ці крэдытнымі кааператывамі, і іх памеры і форма рэгламентуюцца стандартам ISO/IEC 7810 як ID-1. Для іх вызначаны памер 85,60 × 53,98 мм.

Дэбетавая[правіць | правіць зыходнік]

Дэбетавая картка (таксама завецца банкаўская картка ці чэкавая картка) — пластыкавая картка, якая дае магчымасць альтэрнатыўнага метаду аплаты пры здзяйсненні купляў. У адрозненне ад аплаты гатоўкай пры аплаце дэбетавай карткай грошы здымаюцца непасрэдна з разліковага рахунку ў банку ці з астатку на самой картцы. У некаторых выпадках карткі распрацоўваюцца выключна для аплаты праз сэціва, і фізічна яны не выпускаюцца.

Дэбетавыя карткі распаўсюдзіліся ў шматлікіх краінах і пераўзышлі квіткі, а ў некаторых выпадках і гатоўку па аб’ёме транзакцый. Падобна да крэдытных картак, дэбетавыя карткі шырока выкарыстоўваюцца для набыванняў па тэлефоне ці праз інтэрнэт. Адрозненне ад крэдытавых картак заключаецца ў тым, што грошы пераводзяцца з банкаўскага рахунку ўладальніка, а не ва ўлік яго будучых пагашэнняў пазыкі.

Дэбетавыя карткі таксама могуць выкарыстоўвацца для зняцця гатоўкі ў банкаматах.

Выдаткавая[правіць | правіць зыходнік]

Выдаткавая картка — кароткатэрміновы (звычайна 1 месяц) сродак крэдыту на набыццё. Яна падобная да крэдытнай карткі, акрамя таго, што па кантракце з выдаўцом карткі яе ўладальнік мусіць штомесяц сплочваць пазыку цалкам. Спазненне з аплатай альбо няпоўная аплата караецца пеняй (напрыклад, 5% ад балансу) і можа выклікаць поўную забарону ўсіх будучых транзакцый.

Папярэдняй аплаты[правіць | правіць зыходнік]

Картка папярэдняй аплаты — пластыкавая картка, на якой захоўваецца пэўная сума грашовых сродкаў, а таксама неабходныя звесткі, у адрозненне ад дэбетавых картак, дзе грошы захоўваюцца на банкаўскім рахунку, а інфармацыя — аддалена на камп'ютарах, якія належаць арганізацыі-выдаўцу карткі. Акрамя таго, дэбетавыя карткі звычайна выдаюцца на імя канкрэтнай асобы, а карткі папярэднай аплаты звычайна няйменныя.

Сума аплаты з дапамогай адмысловай счытвальнай прылады здымаецца альбо з магнітнай паласы, альбо з дапамогай радыёчастотнай ідэнтыфікацыі (RFID), альбо шляхам набору надрукаванага на картцы коду на тэлефоне ці іншай лічбавай клавіятуры.

Часта ўжываецца сінонім тэрміну «электронны кашалёк».

Паліўная[правіць | правіць зыходнік]

Паліўная картка — аплатная картка, якая выкарыстоўваецца для аплаты за бензін, дызельнае і іншыя віды паліва на заправачных станцыях. Гэтыя карткі таксама могуць ужывацца для аплаты за абслугоўванне транспартнага сродку. Выкарыстанне такіх картак таксама змяншае неабходнасць выкарыстання гатоўкі, што павялічвае ўзровень бяспекі кіроўцаў транспартных сродкаў і памяншае разыку махлярства.

Іншыя[правіць | правіць зыходнік]

Іншыя віды аплатных картак:

Тэхналогіі[правіць | правіць зыходнік]

Картка з магнітнай паласой[правіць | правіць зыходнік]

Рэверс тыповай дэбетавай карткі:
  1. Магнітная паласа
  2. Паласа для подпісу
  3. Код абароны карткі

Картка з магнітнай паласой — від карткі, якая дазваляе захоўваць дадзеныя шляхам змянення намагнічання дробных намагнічаных часціц на аснове жалеза, змешчаных на паласе з магнітнага матэрыялу. Магнітная паласа счытваецца пры фізічным кантакце са счытвальнай галоўкай. Магнітныя палоскі выкарыстоўваюцца ў крэдытных, ідэнтыфікацыйных картках і на перавозачных квітках. Яны таксама могуць утрымліваць радыёметкі, транспондар і/ці мікрачып.

Фізічныя характарыстыкі картак з магнітнай паласой (памер, гнуткасць, размяшчэнне магнітнай паласы, магнітныя характарыстыкі, фарматы дадзеных) вызначаюцца некалькімі стандартамі Міжнароднай арганізацыі па стандартызацыі: ISO/IEC 7810, ISO/IEC 7811, ISO/IEC 7812, ISO/IEC 7813, ISO 8583 і ISO/IEC 4909. Яны таксама апісваюць стандарты для фінансавых картак.

Смарт-картка[правіць | правіць зыходнік]

Смарт-картка, чып-картка, ці мікрачыпавая картка — любая картка кішэннага фармату з інтэграванымі мікрачыпамі для апрацоўкі дадзеных. Гэта азначае, што яна можа атрымліваць уваходныя дадзеныя, апрацоўваць іх, і вяртаць вынік. Існуе дзве шырокія катэгорыі смарт-картак. Карткі памяці змяшчаюць толькі кампаненты энерганезалежнай памяці і, магчыма, спецыфічную логіку бяспекі. Мікрапрацэсарныя карткі змяшчаюць энергазалежную памяць і мікрапрацэсарныя складнікі. Карткі вырабляюцца з пластыку, звычайна ПВХ, хоць сустракаюцца і з ABS-пластыку.

Радыёкартка[правіць | правіць зыходнік]

Радыёкартка

Радыёкартка — агульная назва для бескантактавых прылад з інтэгральнымі схемамі, ужыванымі для абароны доступу ці ў аплатных сістэмах. Тэрмін можа адносіцца як да старых 125 kHz прылад, такі да сучасных 13.56 MHz бескантактавых RFID-картак, больш вядомых як бескантактавыя смарткарткі.

Сучасныя радыёкарткі рэгламентаваныя стандартам ISO/IEC 14443. Існуе таксама падобны стандарт ISO/IEC 15693. Радыёкарткі забяспечваюцца рэзанансавым пераносам энергіі і ў большасці выпадкаў маюць дыяпазон дзеяння 0—3 цаляў, што дае магчымасць уладальніку карыстацца імі, не дастаючы з кашальку ці паперніку.

Зноскі

  1. Arthur O'Sullivan. [1] = Economics: Principles in action / Steven M. Sheffrin. — Upper Saddle River, New Jersey 07458: Prentice Hall, 2003. — 261 с. — ISBN 0-13-063085-3. Архівавана 20 снежня 2016.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]