Аповед служанкі (тэлесерыял)
Аповед служанкі | |
---|---|
англ.: The Handmaid’s Tale | |
![]() | |
Жанр | драматычны тэлесерыял[d], антыўтопія[d], серыял, звязаны з ЛГБТ[d] і post-apocalyptic television program[d] |
Стваральнік | Bruce Miller[d] |
Заснавана на | The Handmaid's Tale[d] |
У ролях | |
Кампазітар | |
Краіна | |
Мова | англійская |
Колькасць сезонаў | 6 |
Колькасць серый | 66 (спіс эпізодаў[d]) |
Вытворчасць | |
Прадзюсар | |
Месца здымак | Таронта, Гамільтан, Кеймбрыдж[d] і Вашынгтон |
Студыя | MGM Television[d] |
Трансляцыя | |
Тэлеканал | Hulu[d] |
На экранах | 26 красавіка 2017 |
Спасылкі | |
hulu.com/the-hand… (англ.) | |
IMDb | ID 5834204 |
«Аповед служанкі» або «Апавяданне служанкі» (англ.: The Handmaid’s Tale) — амерыканскі тэлесерыял, заснаваны на аднайменным рамане канадскай пісьменніцы Маргарэт Этвуд. Прэм’ера серыяла адбылася 26 красавіка 2017 года.
Першы сезон серыяла атрымаў восем прэмій «Эмі» у 13 намінацыях, у тым ліку «Выбітны драматычны серыял». Гэта першае шоу, створанае Hulu, якое атрымала галоўную ўзнагароду, і першая серыя на стрымінгавым сэрвісе, якая атрымала прэмію «Эмі» за выбітны серыял[2]. Ён таксама атрымаў прэмію «Залаты глобус» за найлепшы тэлесерыял — драма. Элізабет Мос таксама была ўзнагароджана прэміяй «Эмі» за найлепшую актрысу ў драматычным серыяле і «Залатым глобусам» за найлепшую жаночую ролю ў тэлевізійным драматычным серыяле.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Дзеянне разгортваецца ў будучыні, у рэспубліцы Гілеад, дзе ва ўладзе стаяць ваенныя. У краіне жорсткія парадкі і норавы, павагай у грамадстве карыстаюцца толькі афіцэры і іх жонкі. Акрамя таталітарнага ладу грамадства, у свеце будучыні ёсць сур’ёзная праблема — бясплоднасць. Толькі кожная сотая жанчына здольная да ўзнаўлення патомства. Каб прадоўжыць афіцэрскі род, сем’і бяруць у дом служанку — сурагатную маці з ліку простых жанчын, здольных да нараджэння дзяцей. Выканаўшы абавязак, служанка павінна расстацца са сваім дзіцём і перайсці на службу да новых гаспадароў.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://www.imdb.com/name/nm1936920/?nmdp=1&ref_=nm_flmg_shw_1#filmography
- ↑ Hulu's 'The Handmaid's Tale' Win Marks First Best Series Emmy for a Streaming Service . Deadline Hollywood (17 верасня 2017). Архівавана з першакрыніцы 2 кастрычніка 2017. Праверана 19 верасня 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- hulu.com/the-hand… (англ.) — афіцыйны сайт
- Аповед служанкі (тэлесерыял) на сайце «Internet Movie Database» (англ.)