Аповесць мінулых гадоў (мультфільм)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аповесць мінулых гадоўM:
Рэжысёры
Аўтары сцэнарыя
Краіна

«Аповесць мінулых гадоў» — серыя гісторыка-пазнавальных мультфільмаў пра ўзнікненні гербаў беларускіх гарадоў, выпушчана студыяй «Беларусьфільм». Аўтар ідэі і мастацкі кіраўнік Ігар Волчак. Мультфільмы зняты ў змяшанай тэхніцы, першая серыя выйшла ў 2006 годзе[1].

Мультфільмы[правіць | правіць зыходнік]

Аповесць мінулых гадоў (2006)[правіць | правіць зыходнік]

У першым фільме распавядаецца гісторыя ўзнікнення гербаў некалькіх абласных цэнтраў — Мінска, Брэста і Гродна.

Мультфільм доўжыцца 6 хвілін. Аўтар сцэнара — Дмітрый Якутавіч. Рэжысёры-пастаноўшчыкі: Ігар Волчак, Міхаіл Тумеля, Аляксандр Ленкін і Уладзімір Пяткевіч[1].

Аповесць мінулых гадоў 2 (2007)[правіць | правіць зыходнік]

Працяг гісторыі пра ўзнікненне гербаў абласных цэнтраў Беларусі, гэтым разам Гомеля, Віцебска і Магілёва.

Працягласць — 7 хв. 22 сек. Аўтар сцэнара — М. Песелева. Рэжысёры-пастаноўшчыкі: Наталля Хаткевіч, Ірына Кадзюкова, Аляксандр Ленкін і Міхаіл Тумеля[2].

Аповесць мінулых гадоў 3 (2008)[правіць | правіць зыходнік]

У новую мультыплікацыйную карціну ўвайшлі фільмы пра гербы Полацка, Шклова, Мазыра, Червеня, Пружан і Наваградка — па адным горадзе з кожнай вобласці.

Працягласць мультфільма складае 13 хвілін. Аўтары сцэнара: Міхаіл Тумеля і Яўген Надтачэй. Рэжысёры-пастаноўшчыкі — Аляксандр Ленкін, Міхаіл Тумеля, Наталля Касцючэнка, Наталля Хаткевіч, Яўген Надтачэй і Таццяна Кубліцкая[3].

Аповесць мінулых гадоў 4 (2010)[правіць | правіць зыходнік]

У чацвёртай частцы распавядаецца пра гербы такіх гарадоў, як Браслаў, Карэлічы, Лагішын, Брагін, Горкі і Заслаўе. Працягласць серыі складае 13 хвілін.

Рэжысёры-пастаноўшчыкі: Аляксандр Ленкін, Міхаіл Тумеля, Ірына Кадзюкова, Наталля Хаткевіч, Яўген Надтачей і Наталля Касцючэнка[4].

Аповесць мінулых гадоў 5 (2012)[правіць | правіць зыходнік]

Аповед пра гербы Косава, Салігорска, Быхава, Турава, Слоніма і Копысі.

Працягласць мультфільма 13 хвілін. Аўтар сцэнара — Дмітрый Якутавіч. Рэжысёры-пастаноўшчыкі: Юлія Цітова, Таццяна Кубліцкая, Аляксандр Ленкін і Наталля Касцючэнка[5].

Аповесць мінулых гадоў 6 (2014)[правіць | правіць зыходнік]

У гэтай серыі аповед ідзе пра гербы Лельчыц, Бабруйска, Ліды, Слуцка, Гарадка і Пінска. Працягласць серыі складае 13 хвілін[6]. Упершыню ў серыяле скарыстана пластылінавая анімацыя (сюжэт пра герб Бабруйска)[7][8].

Аўтары сцэнара: Вольга Пцічкіна, Сяргей Булыга, Аляксандр Ленкін, Міхаіл Тумеля, Яўген Надтачэй і Дмітрый Якутавіч. Рэжысёры-пастаноўшчыкі: Міхаіл Тумеля, Ірына Тарасава, Наталля Касцючэнка, Руслан Сінкевіч, Марыя Матусевіч, Ксенія Мар'янкава і Яўген Надтачэй[6][9].

Прызы[правіць | правіць зыходнік]

  • 2009 — Прыз за найлепшае выяўленчае рашэнне мастакам-пастаноўшчыкам (Аповесць мінулых гадоў 3), Адкрыты расійскі фэст анімацыйнага кіно (Суздаль).
  • 2009 — Гран-пры «Крыштальны аловак» у намінацыі «Найлепшы мультыплікацыйны фільм» (Аповесць мінулых гадоў 3), Анимаевка (Магілёў)[3].
  • 2010 — Прыз за найлепшы анімацыйны фільм (Аповесць мінулых гадоў 2), VII Рэспубліканскі фэст беларускіх фільмаў (Брэст)[2].
  • 2010 — Прыз за найлепшы анімацыйны фільм (Аповесць мінулых гадоў 3), VII Рэспубліканскі фэст беларускіх фільмаў (Брэст)[3].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]