Аповесці Белкіна
Аповесці нябожчыка Івана Пятровіча Белкіна | |
---|---|
Повѣсти покойнаго Ивана Петровича Бѣлкина | |
![]() | |
Жанр | зборнік |
Аўтар | Аляксандр Сяргеевіч Пушкін |
Мова арыгінала | руская |
Дата напісання | 1830 |
Дата першай публікацыі | 1831 |
![]() | |
![]() |
«Апо́весці нябо́жчыка Іва́на Пятро́віча Бе́лкіна» – цыкл аповесцей Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна, выпушчаны ім без указання імя сапраўднага аўтара, то-бок самога Пушкіна.
Кніга складаецца з прадмовы выдаўца і 5 аповесцей:
- «Стрэл»
- «Мяцеліца»
- «Трунар»
- «Станцыйны наглядчык»
- «Паненка-сялянка»
Гісторыя стварэння
[правіць | правіць зыходнік]«Аповесці Белкіна» — першы завершаны празаічны твор Пушкіна. Усе аповесці напісаны ў сяле Вялікае Болдзіна ўвосень 1830 года. Згодна з датыроўкай аўтара, аповесці скончаны:
- «Трунар» — 9 верасня;
- «Станцыйны наглядчык» — 14 верасня;
- «Паненка-сялянка» — 20 верасня;
- «Стрэл» — 14 кастрычніка;
- «Мяцеліца» — 20 кастрычніка.
Прадмова «Ад выдаўца» датуецца меркавана другой паловай кастрычніка або 31 кастрычніка — пачаткам лістапада 1830 года (гл. каментарыі Б. В. Тамашэўскага да VI тома «Полного собрания сочинений в 6 томах»).
Упершыню ўвесь цыкл аповесцей, уключна з «выдавецкай» прадмовай, быў апублікаваны ў кнізе «Повести покойного Ивана Петровича Белкина, изданные А. П.» (СПб., 1831).
Іван Пятровіч Белкін
[правіць | правіць зыходнік]Іван Пятровіч Белкін — літаратурная маска, выдуманая Пушкіным: малады памешчык, які займаўся ў вольны час пісьменніцтвам і памёр у 1828 годзе, 30 гадоў з роду ад прастуднага захворвання. Апрача цыклу аповесцей, Белкін выступіў як аўтар хронікі «Гісторыя сяла Гарухіна».
Ад выдаўца
[правіць | правіць зыходнік]Уступ, які ўтрымлівае нібыта выдавецкае тлумачэнне і ліст памешчыка, суседа Белкіна, з аповедам пра яго.
Выдавецкае слова напісана з доляй гумару. Напрыклад, у пачатку ўступу выдавец піша пра ліст: «Змяшчаем яго без усякіх змен і заўваг…», аднак да ліста далей дададзены дзве заўвагі і схавана частка тэксту. Гэта стварае гульнявы вобраз «прастадушнага» ці «наіўнага» выдаўца, які быццам бы не заўважыў супярэчнасці ва ўласных словах. Таксама ў лісце напісана: «…ліст Ваш ад 15-га гэтага месяца атрымаць меў я гонар 23 таго ж месяца…», але падпісаны ён 16 лістапада — атрымліваецца, што адказ быў напісаны да атрымання самога ліста.
Мастацкія асаблівасці
[правіць | правіць зыходнік]Пушкін пісаў кожную аповесць у тым ці іншым існым на той час кірунку ў рускай літаратуры: «Стрэл» — рамантызм; «Мяцеліца», «Станцыйны наглядчык» і «Паненка-сялянка» — сентыменталізм; «Трунар» — змяшчае элементы гатычнай аповесці (рамантызм). У творах лёгка ўлоўная тэма «маленькага чалавека», якая праяўляецца, напрыклад, у аповесці «Станцыйны наглядчык». У савецкім літаратуразнаўстве была зроблена выснова пра рэалістычнасць «Аповесцей Белкіна»[1]: Пушкін «гуляе» тыповымі рысамі таго ці іншага кірунку, іранізуючы з іх, тым самым набліжаючы да рэальнасці.
Водгукі
[правіць | правіць зыходнік]Стаўленне сучаснікаў да ўсяго цыклу было вельмі пасрэднае[2][3].
Літаратурная крытыка
[правіць | правіць зыходнік]- Белый, А. А. «Повести Белкина»: перипетии совестиАрхівавана 30 студзеня 2011. // Московский пушкинист. Т. XII, М. ИМЛИ РАН. 2009. С. 316.
- Вацуро, В. Э. Повести покойного Ивана Петровича Белкина // В. Э. Вацуро. Записки комментатора. СПб., 1994.Архівавана 17 мая 2012.
- Гиппиус, Вас. В. Повести Белкина (1937)Архівавана 18 мая 2012. // В. В. Гиппиус. От Пушкина до Блока. М.; Л., 1966.
- Китанина, Т. А. Еще раз о «старой канве». (Некоторые сюжеты «Повестей Белкина»)Архівавана 17 мая 2012. // Пушкин и мировая культура. СПб.; Симферополь, 2003.
- Полянская, М. «Проходящие злословили его…». «Скупой рыцарь» и «История села Горюхина» А. С. Пушкина // Зеркало Загадок, 1999, № 8, с. 44-48. Заметки по еврейской истории, № 2 (161).
- Тюпа, В. И. К изучению юмора «Повестей Белкина»Архівавана 27 сакавіка 2022. // Проблемы современного пушкиноведения: Межвузовский сборник научных трудов. Псков, 1991.
- Хализев, В. Е., Шешунова, С. В. Цикл А. С. Пушкина «Повести Белкина». — М.: Высшая школа, 1989.
- Шварцбанд, С. М. История одной мистификации: (К вопросу о сущности образа И. П. Белкина)Архівавана 9 красавіка 2016. // Вопросы русской, советской и зарубежной литературы. Новосибирск, 1971.
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]Беларускі пераклад «Аповесцей Белкіна» (аповесці «Трунар», «Станцыйны наглядчык», «Паненка-сялянка») быў зроблены Кузьмой Чорным. Поўны пераклад выдаваўся ў 1936[4] і 1938[5] гадах.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Гиппиус, В. В. Повести Белкина Архівавана 20 лютага 2020. // Гиппиус В. В. От Пушкина до Блока / Отв. ред. Г. М. Фридлендер. М., Л.: Наука, 1966. С. 7—45.
- ↑ Повѣсти Бѣлкина (руск.). ЭНИ «Пушкин». ФЭБ «Русская литература и фольклор». Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2012. Праверана 12 ліпеня 2009.
- ↑ Варнеке, Б. В. Построение «Повестей Белкина»(руск.) // Варнеке, Б. В. Пушкин и его современники: Материалы и исследования / Александр Сергеевич Пушкин. — Л.: Издательство АН СССР, 1930. — В. 38/39. — С. 162—168. Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2019.
- ↑ Пушкін, А. С. Выбраная проза
- ↑ Пушкін, А. С. Аповесці нябожчыка Івана Пятровіча Белкіна