Апольска-Сілезская акруга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Апольска-Сілезская акруга

Апольска-Сілезская акруга (польск.: Okręg Śląsk Opolski) — адміністрацыйная адзінка ў складзе пасляваеннай Польшчы, якая існавала на былых нямецкіх тэрыторыях, далучаных да Польшчы па выніках Другой сусветнай вайны (так званыя вернутыя тэрыторыі).

Акруга ўтворана 14 сакавіка 1945 года. 28 чэрвеня 1946 года яна была расфарміравана і ўключана ў склад Сілезскага ваяводства.

Адміністратарам акругі быў упаўнаважаны прадстаўнік польскага ўрада Аляксандр Завадскі.