Апорная рыфма

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Апо́рная ры́фма — рыфма, у якой супадаюць націскныя, г. зв. апорныя, склады (пераднаціскны зычны і націскны галосны), у той час як паслянаціскныя склады не супадаюць. Ужываўся гэты від рыфмы даволі шырока яшчэ ў беларускім фальклоры:

Ой, брат не брат — татарын:
Прадаў сястрыньку за талер.

Асаблівае пашырэнне апорная рыфма набыла ў сучаснай паэзіі:

З палёгкай тузануўся поезд
і стаў… Я выйшаў на перон.
Блішчалі рэйкі, нібы полаз
блішчыць зімоваю парой.
(А. Вярцінскі «Начны бераг»)

Вельмі часта сугучнасць апорных націскных складоў узбагачаецца за кошт супадзення асобных паслянаціскных і пераднаціскных гукаў. Такія ўзбагачаныя апорныя рыфмы гучаць выразна, своеасабліва:

А мой певень гаспадар
Ды ўсіх курэй распрадаў.
(Народная песня)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]