Перайсці да зместу

Апостальская адміністратура Эстоніі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Апостальская адміністратура
Administratio Apostolica Estoniensis
лацінскі
Галоўны горад Талін, Эстонія
Краіна  Эстонія
Дата заснавання 1924
Кафедральны сабор Кафедральны сабор Святых Пятра і Паўла
Парафій 9
Іерарх Philippe Jean-Charles Jourdan[d]
Плошча дыяцэзіі 45 213 км²
Насельніцтва дыяцэзіі 1 263 000 чал.
Колькасць каталікоў 6 500
Доля каталікоў 0,5 %
Афіцыйны сайт katoliku.ee (эст.)
Карта
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Апостальская адміністратура Эстоніі (лац.: Administratio Apostolica Estoniensis) — тэрытарыяльна-адміністрацыйная адзінка структуры Рымска-Каталіцкай царквы з цэнтрам у горадзе Талін, Эстонія. Апостальская адміністратура распаўсюджвае сваю дзейнасць на ўсю тэрыторыю Эстоніі.

Пасля здабыцця незалежнасці Эстоніі ў 1918 годзе дзяржава гарантавала грамадзянам свабоду сумлення. Святы Прастол прызнаў Эстонію 10 кастрычніка 1921 года. У 1924 годзе ўтворана апостальская адміністратура Эстоніі.

Да моманту, калі Эстонія ў 1940 годзе была далучана да СССР, у краіне налічвалася каля 5 тысяч каталікоў. У савецкі перыяд Каталіцкая царква ў Эстоніі падвяргалася рэпрэсіям, былі закрыты ўсе храмы, акрамя двух, многія святары прайшлі праз турмы і лагеры.

Пасля распаду СССР і аднаўлення незалежнасці Эстоніі 28 жніўня 1991 года былі зноў усталяваны дыпламатычныя адносіны паміж Эстонскай Рэспублікай і Святым Прастолам. У 1993 годзе краіну наведаў Папа Рымскі Ян Павел II.

Паводле звестак на 2017 год, у краіне налічвалася 6 500 каталікоў, 14 святароў і 9 прыходаў[1]. Кафедральным саборам апостальскай адміністратуры Эстоніі з’яўляецца сабор Святых Пятра і Паўла ў Таліне.

Паводле звестак перапісу 2000 года, каталікі Эстоніі размяркоўваліся па нацыянальнасці наступным чынам: эстонцы — 1736, палякі — 867, беларусы — 831, літоўцы — 749, рускія — 713, украінцы — 290, латышы — 182, фіны — 77, немцы — 73, іншыя — 227[2].

Каталіцкія прыходы існуюць у Таліне, Тарту, Пярну, Валзе, Ахтмэ, Нарве, Сіламяэ, Ракверэ і Ківіылі[3]. У Таліне таксама размешчаны адзіны ў краіне грэка-каталіцкі прыход, які адміністрацыйна адносіцца да Украінскай грэкакаталіцкай царквы.

Зноскі