Апостальская адміністратура для вернікаў візантыйскага абраду ў Беларусі
Апостальская адміністратура для вернікаў візантыйскага абраду ў Беларусі | |
---|---|
лац.: Administratio Apostolica Belorussiae pro fidelibus ritus byzantini | |
![]() | |
візантыйскі абрад | |
Галоўны горад | Мінск |
Краіна |
![]() |
Дата заснавання | 2023 |
Кафедральны сабор | Душпастырскі цэнтр парафіі святога праведнага Язэпа |
Мітраполія | Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква |
Парафій | 16 |
Іерарх | Сяргей Гаек |
Карта |
Апостальская адміністратура для вернікаў візантыйскага абраду ў Беларусі — апостальская адміністрацыя для вернікаў візантійскага абраду ў Беларусі, заснаваная Папам Рымскім Францыскам 30 сакавіка 2023 года. Па сваім юрыдычным статусе прыраўноўваецца да дыяцэзіі, якая, аднак, не можа быць створана ў дадзены момант часу па пэўных палітычных матывах.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Каталіцкая супольнасць візантыйскага абраду ў Беларусі з’яўляецца спадкаемцай дыяцэзій Кіеўскай мітраполіі на беларускіх землях, якая ў 1596 годзе заключыла Берасцейскую унію з Апостальскай Сталіцай. Пасля таго, як беларускія землі канчаткова перайшлі пад уладу Расійскай імперыі ў 1795 годзе, гэтыя структуры былі ліквідаваныя паводле Полацкага царкоўнага сабора ў 1839 годзе.
У 1939 годзе мітрапаліт Андрэй Шаптыцкі стварыў у Беларусі экзархат, але развіццю перашкодзілі Другая сусветная вайна і наступны перыяд камуністычнага панавання.
У 1988 годзе пачалося адраджэнне рэлігійных супольнасцей, якія з 1993 года былі даручаны пастырскай апеке Апостальскага Візітатара, прызначанага Папам Янам Паўлам ІІ.
Апостальскую адміністратуру для вернікаў візантыйскага абраду ў Беларусі ўзначальвае архімандрыт Сяргей Гаек, MIC.