Апостальская лыжка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Набор апостальскіх лыжак

Апостальская лыжка — гэта лыжка (звычайна сярэбраная або пасярэбраная(руск.) бел., а часам і з іншых металаў, такіх як п'ютар(руск.) бел.) з выявай апостала ці іншага святога на канцы дзяржальніцы, кожны з якіх нясе свой адметны знак. Апостальскія лыжкі былі асабліва папулярныя ў перыяд перад Рэфармацыяй, калі вера ў святых патронаў была яшчэ моцная. Яны сімвалізуюць Тайную вячэру Хрыста ў асяроддзі апосталаў. Апостальскія лыжкі былі асабліва папулярныя ў Англіі, але былі таксама знойдзены ў вялікай колькасці ў Германіі.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Такія наборы з’явіліся ў пачатку пятнаццатага стагоддзя ў Еўропе ў якасці лыжак, што выкарыстоўваюцца за сталом (часта ў наборы іх было трынаццаць, дзе трынаццатая лыжка, якая паказвала Ісуса, звычайна згадвалася як лыжка 'Збавіцель' або 'Майстар'). У Брытанскім музеі ў Лондане ёсць набор з Англіі, датаваны 1536-7, які на трынаццатай лыжцы нясе фігуру Панны Марыі . У шаснаццатым стагоддзі яны сталі папулярныя ў якасці падарунка на хрысціны хроснікам(руск.) бел., але гэта традыцыя прыпынілася ў 1660-я гады.[1] У некаторых супольнасцях гэтая традыцыя працягвалася як мінімум да сярэдзіны дваццатага стагоддзя.

Набораў з дванаццаці апостальскіх лыжак засталося нямнога, а поўныя камплекты з трынаццаці лыжак, у якіх маецца вялікая лыжка з фігурай Ісуса, сустракаюцца яшчэ радзей.

Апостальскія лыжкі — злева направа — Андрэй, Варфаламей, Матфей, Фама
Ручка апостальскай лыжкі

Атрыбуты[правіць | правіць зыходнік]

Ідэнтыфікацыя апосталаў можа быць зроблена з дапамогай вядомых атрыбутаў(руск.) бел., згаданых у наступным спісе:

Згадкі ў літаратуры[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню згаданы як спадчына ў завяшчанні нейкай Эмі Брэнт, якая ў 1516 годзе завяшчала «13 срэбраных лыжак з Хрыстом і 12 апосталамі» (англ.: XIII sylver spones of J' hu and the XII Apostells). Яны з’яўляліся ў творах такіх драматургаў, як, Бэн Джонсан(руск.) бел., Томас Мідлтан(руск.) бел., Фрэнсіс Бамонт(руск.) бел. і Джон Флетчар(руск.) бел.. Шэкспір згадвае іх у «Генрыху VIII(руск.) бел.», акт 5, сцэна 3, дзе Кранмер адмаўляецца быць апекуном для дзіцяці Элізабэт з-за адсутнасці грошай. Кароль Генрых жартуе з ім: «Прыйдзі, Прыйдзі, мілорд, лыжкі абыйдуцца танна» (англ.: Come, come, my lord, you'ld spare your spoons)[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Cripps, W.J. Old English Plate, 9th ed., 1906.
  • Hone, William. The Everyday Book and Table Book, 1831.
  • Rupert, C.G. Apostle Spoons. Oxford, 1929.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.