Апостальскі вікарыят Паўночнай Аравіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Апостальскі вікарыят Паўночнай Аравіі
Vicariatus Apostolicus Arabiae Septentrionalis
Герб
лацінскі абрад
Галоўны горад Манама
Краіна Бахрэйн, Катар, Кувейт, Саудаўская Аравія
Дата заснавання 29 чэрвеня 1953
Кафедральны сабор Царква Святога Сэрца
Мітраполія Святому Прастолу
Парафій 7
Іерарх Aldo Berardi[d]
Плошча дыяцэзіі 17.900 (без Саудаўскай Аравіі) км²
Насельніцтва дыяцэзіі 3.000.000 (без Саудаўскай Аравіі) чал.
Колькасць каталікоў 300.000
Доля каталікоў 10 %
Афіцыйны сайт avona.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Карта апостальскага вікарыята Паўночнай Аравіі

Апостальскі вікарыят Паўночнай Аравіі (лац.: Vicariatus Apostolicus Arabiae Septentrionalis) — апостальскі вікарыят Рымска-Каталіцкай царквы з цэнтрам у горадзе Манама, Бахрэйн. Апостальскі вікарыят Паўночнай Аравіі падпарадкоўваецца непасрэдна Святому Прастолу. Кафедральным саборам апостальскага вікарыята Паўночнай Аравіі з'яўляецца царква Святога Сэрца ў горадзе Манама, Бахрэйн.

Тэрыторыя[правіць | правіць зыходнік]

Апостальскі вікарыят Паўночнай Аравіі распаўсюджвае сваю юрысдыкцыю на Бахрэйн, Катар, Кувейт і Саудаўскую Аравію. У апостальскім вікарыяце Паўночнай Аравіі дзейнічае 7 прыходаў: 4 прыходу ў Кувейце, 2 — у Бахрэйне і 1 — у Катары.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

29 чэрвеня 1953 года года Рымскі Папа Пій XII выдаў булу «Quemadmodum dispensator», якой заснаваў апостальскую прэфектуру Кувейта, вылучыўшы яго з апостальскага вікарыята Аравіі (сёння — Апостальскі вікарыят Паўднёвай Аравіі). Пастырская апека над апостальскім вікарыятам Паўночнай Аравіі была даручана манахам з манаскага ордэна босых кармелітаў.

2 снежня 1954 года Рымскі Папа Пій XII выпусціў булу «Quandoquidem Christi», якой пераўтварыў апостальскую прэфектуру Кувейта ў апостальскі вікарыят.

У 1973 годзе ў апостальскім вікарыяце Кувейта быў адкрыты прыход для вернікаў візантыйскага абраду.

31 мая 2011 года апостальскі вікарыят распаўсюдзіў сваю юрысдыкцыю на Бахрэйн, Катар і Саудаўскую Аравію, якія належалі апостальскаму вікарыяту Аравіі і ў адпаведнасці з дэкрэтам «Bonum animarum» Кангрэгацыі евангелізацыі народаў быў пераназваны ў апостальскі вікарыят Паўночнай Аравіі.

У жніўні 2012 года цэнтр апостальскага вікарыята быў перанесены з горада Кувейт у горад Манама.

Літургічнай мовай у апостальскім вікарыяце Паўночнай Аравіі з'яўляецца арабская мова. У наш час вернікамі апостальскага вікарыята Паўночнай Аравіі з'яўляюцца галоўным чынам замежныя рабочыя, якія працуюць на нафтавых промыслах. Апостальскі вікарыят Паўночнай Аравіі таксама распаўсюджвае сваю юрысдыкцыю на вернікаў усходніх абрадаў.

Ардынарыі апостальскага вікарыята[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Крыніца[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]