Апошні этап
| Апошні этап | |
|---|---|
| Ostatni etap | |
| | |
| Жанр | драматычны фільм |
| Рэжысёр | Ванда Якубоўская |
| Сцэнарысты |
Ванда Якубоўская Герда Шнайдэр |
| У галоўных ролях |
Ванда Бартуўна Барабара Драпінска |
| Аператар | Барыс Манастырскі |
| Кампазітар | Раман Палестэр |
| Мастак-пастаноўшчык | Roman Mann[d] |
| Кінакампанія | Przedsiębiorstwo Państwowe Film Polski |
| Працягласць | 104 хвіліны |
| Краіны |
|
| Мова | нямецкая |
| Год | 1947 |
| IMDb | ID 0040674 |
Апошні этап (польск.: Ostatni etap) — польскі мастацкі фільм 1947 года рэжысёра Ванды Якубоўскай. У аснову яго пакладзены ўспаміны былых зняволеных фашысцкіх лагероў. Сцэнар напісаны ў 1945 годзе былымі зняволенымі Аўшвіц-Біркенаў: Вандай Якубоўскай і Гердай Шнайдэр. Сцэнар быў падтрыманы Іосіфам Сталіным. Фільм здымаўся ў самім лагеры.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]На падставе ўспамінаў — паўдакументальная гісторыя пра пакутніцкую смерць жанчын у нямецкім лагеры Аўшвіц-Біркенаў і гераізм зняволеных з лазарэта, які сфармаваў рух супраціву ў гэтым «камбінаце смерці». Прадстаўлены вобраз чалавечых пакут і трагедый, але і чалавечай барацьбы за годнасць. Польская яўрэйка Марта, якая выконвае ролю перакладчыка ў лагеры, дапамагае іншым зняволеным і працуе ў арганізацыі руху супраціву. Пасля няўдалай спробы ўцёкаў яна гіне непасрэдна перад вызваленнем лагера. Алену хавае ў лагерным шпіталі французская зняволеная, але яе немаўля пасля нараджэння забівае нямецкі лекар. Яўгенія, расійскі ўрач, прайшла праз катаванні і была забітая за дапамогу хворым і арганізацыю супраціву. Нямецкая камуністка выкрывае нямецкага псеўдадоктара Лалунію і трапляе ў лагерны бункер. Сярод герояў фільму ёсць і супрацоўнікі лагера, якія не пазбаўлены некаторых чалавечых якасцей. Фільм заканчваецца заклікам паміраючай Марты: «Не дазваляйце Асвенцыму паўтарыцца!».
Ролі
[правіць | правіць зыходнік]- Ванда Бартуўна — Алена.
- Барабара Драпінска — Марта.
- Г’югет Фагэт — Мішэль.
- Таццяна Гурэцка — лекарка Яўгенія.
- Анатаніна Гурэцка — Ганна.
- Марыя Вінаградава — Надзея.
- Барабара Філеўска — Анэлька.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Апошні этап на сайце IMDb
- Ostatni etap Архівавана 17 красавіка 2021. у базе Акадэміі польскага фільма
- Projekcja filmu Ostatni etap we Francji — кроніка PKF