Апрош
Апрош, мн. апрошы (фр.: approches «подступы»): вузкія і глыбокія зігзагавідныя равы, якія выкопваліся для паступовага бяспечнага збліжэння з праціўнікам пры аблогах крэпасцяў і ўмацаваных пазіцый, а таксама для скрытых зносінаў паміж паралелямі (траншэямі).
Апрошы шырока выкарыстоўваліся ў 15—19 ст. Для процідзеяння ім абаронцы выкопвалі контр-апрошы.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Военный энциклопедический словарь, 1983. — 863 с. : 30 л. ил.. С.40.