Перайсці да зместу

Апрыёры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Апрыёры (лац.: a priori — літаральна «з папярэдняга») — веды, якія папярэднічаюць вопыту, атрыманы да і незалежна ад яго, і першапачаткова ўласцівы свядомасці. Супрацьпастаўляецца апастэрыёрнаму[1].

Гісторыя паняцця

[правіць | правіць зыходнік]

Найбольш выразна супрацьпастаўленне апрыёрнага і апастэрыёрнага адлюстравана ў рацыяналізме новага часу (Дэкарт, Лейбніц). Паводле іх вучэння, існуюць усеагульныя і неабходныя ісціны, якія ў сваёй аснове адрозніваюцца ад выпадковых ісцін, набытых апастэрыёрным (вопытным) спосабам.

Такое супрацьпастаўленне характэрна і для філасофіі Канта, які прызнаваў наяўнасць усеагульных і неабходных ісцін і лічыў крыніцай іх безумоўнасці (ападыктычнасці) апрыёрнасць. Кант прызнаваў апрыёрнымі толькі спосаб арганізацыі ведаў, іх форму, якая напаўняецца апастэрыёрным зместам і робіць магчымым існаванне ўсеагульных і неабходных тэарэтычных сцвярджэнняў[1].

  1. 1 2 Оргіш 1996, с. 419.
  • В. П. Оргіш. Апастэрыёры і апрыёры // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 419. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
  • Кант И. Сочинения: В 6 т (руск.). — М.: Мысль, 1964. — Т. 3.
  • Швырёв В. С. Теоретическое и эмпирическое в научном познании (руск.). — М.: Наука, 1978.