Апытанне пра палітычную будучыню Каталоніі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Каталонія у Іспаніі, Еўропе і Міжземнамор'і.
Апытанне пра палітычную будучыню Каталоніі 9 лістапада 2014 года
Catalan self-determination referendum, 2014.svg
Паводле афіцыйных вынікаў апытання, большасць тых, хто прагаласаў ва ўсіх гарадах і адміністрацыйна-тэрытарыяльных утварэннях паўвострава выказалася за незалежнасць Каталоніі. Урад Іспаніі лічыць, што апытанне не мае законнай сілы.
Дата 9 лістапада 2014 года
Места Flag of Catalonia.svg Каталонія
Сістэма галасавання Большасцю галасоў
Каталонія
За поўную незалежнасць Каталоніі
  
80.76 %
За пашырэнне правоў у складзе Іспаніі
  
10.07 %
За захаванне статусу-кво
  
4.54 %
Яўка 37.1 %[1]

Апытанне пра статус Каталоніі (катал.: Consulta popular no referendària sobre el futur polític de Catalunya[2]; ісп.: Proceso participativo sobre el futuro político de Cataluña de 2014) стаў альтэрнатывай рэферэндуму, правядзенне якога было таксама вызначана на 9 лістапада 2014 года, але было замарожана[3] 27 верасня 2014 года Канстытуцыйным судом Іспаніі з прычыны неадпаведнасці рэферэндуму канстытуцыі Іспаніі. Зрэшты, у кастрычніку 2014 года ўлады Іспаніі абвясцілі, што і само апытанне з'яўляецца незаконным[4].

Падрыхтоўка[правіць | правіць зыходнік]

Бюлетэнь для апытання ідэнтычны бюлетэню для рэферэндуму.

Нягледзячы на падвойную забарону[5], урад Каталоніі, якім кіруе Артур Мас, працягнуў падрыхтоўку да нефармальнага галасавання, якое не мае юрыдычнай сілы, але мае важнае кансультатыўнае значэнне для публікі і прэсы. Падчас падрыхтоўкі да апытання, 920 з 947 глаў муніцыпалітэтаў Каталоніі (97 % іх колькасці) абвясцілі пра падтрымку рэферэндуму, 800 прадстаўнікоў з іх прыехалі на сустрэчу з Масам[6]. У канчатковым выніку, галасаванне ахапіла 92,29 % тэрыторыі Каталоніі[7]. У астатніх 8 % тэрыторыі рэгіёна муніцыпалітэтамі кіруюць прадстаўнікі правай прамадрыдскай Народнай партыі (PP), якія абвясцілі галасаванне фарсам і адмовіліся адкрываць участкі для галасавання. На тэрыторыі гэтых гарадскіх муніцыпалітэтаў, як правіла, пераважаюць выхадцы з іншых рэгіёнаў Іспаніі. Тым не менш і іх жыхары, якія пажадалі прыняць удзел у галасаванні, маглі прыехаць у суседні муніцыпалітэт. Арганізацыю працэсу нефармальнага галасавання ўзялі на сябе каля 40 тысяч валанцёраў паколькі ўлады Іспаніі забаранілі выдаткоўвай на яго дзяржсродкі. У рэгіёне з'явілася 1 317 участкаў[8].

Пытанні[правіць | правіць зыходнік]

На рэгіянальнае галасаванне былі вынесены два пытанні: «Ці жадаеце Вы, каб Каталонія стала дзяржавай?» і, калі так, «Ці жадаеце Вы, каб гэта дзяржава была незалежнай?»[9].

Яўка і вынікі[правіць | правіць зыходнік]

У цэлым у апытанні прынялі ўдзел 2 305 290 рэзідэнтаў Каталоніі ва ўзросце ад 16 гадоў (у тым ліку 13 тысяч каталонцаў замежжа), што складае 37 % насельніцтва, надзеленых правам голасу. Такое права па агульнаіспанскіх законах у Каталоніі як часткі Іспаніі маюць на дату выбараў 5,49 мільёна[8] з больш чым 7,5 мільёнаў чалавек. Аднак, улады Каталоніі дазволілі галасаваць моладзі старэй за 16 (а не 18 гадоў), а таксама ўсім замежнікам з відам на жыхарства ў Іспаніі і каталонскай прапіскай. Гэтыя юрыдычныя маніпуляцыі прывялі да павелічэння электарату з 5,49 да 6,2 млн чалавек[1]. Больш за 80 % каталонцаў, які прагаласавалі, выказаліся за поўную незалежнасць рэгіёна ад Іспаніі[10]. Аднак вынік апытання не мае прамой юрыдычнай сілы, хоць і запускае доўгачасовы працэс легітымізацыі суверэнітэту пасродкам народнага волевыяўлення[3].

Варыянты адказу Галасы Працэнт
Так — Так 1 861 753 80,76 %
Так — Не 232 182 10,07 %
Так — неадзначаны 22 466 0,97 %
Не 104 772 4,54 %
Неадзначаны 12 986 0,56 %
Іншыя 71 131 3,09 %

Рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]

  • Пасля апублікавання папярэдніх вынікаў старшыня ўрада Каталоніі Артур Мас заявіў, што каталонцы жадаюць самі вырашаць свой лёс і публічна заклікаў урад Іспаніі «правесці канчатковы рэферэндум пра суверэнітэт Каталоніі, як гэта было зроблена ў Шатландыі, а раней у Квебеку».
  • У адказ міністр юстыцыі Іспаніі Рафаэль Катала ахарактарызавала апытанне як «падман насельніцтва Каталоніі» і яшчэ раз падкрэсліў, што Мадрыд лічыць гэта галасаванне «непатрэбным», і што яно «не мае ніякіх юрыдычных наступстваў» і «ўносіць раскол у каталонскае грамадства»[11].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.