Арабеска (арнамент)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
АРАБЕСКІ.

Wilde Stämme некультурных плямёнаў. — (Römisch) Рымскія. — (Aegyptisch) Егіпецкія. — (Assyrisch) Асірыйскія. — (Pompejanisch) Пампейскія. — (Griechisch) Грэчаскія. — (Byzantinisch) Візантыйскія. — (Persisch) Персідскія. — (Maurisch) Маўрытанскія. — (Arabisch) Арабскія. — (Türkisch) Турэцкія. — (Romanisch) Раманскія. — (Japanesisch u. Chinesish) Японскія і кітайскія. — (Gotisch) Гатычныя. — (Renaissance) Эпохі Адраджэння (Рэнесансу). — (Deutsche R.) Нямецкага Рэнесансу. — (Italienische R.) Італьянскага Рэнесансу. — (Barock) Стылю барока. — (Roceco) Стылю ракако.

Арабеска (італ.: arabesco — арабскі) — еўрапейская назва складанага ўсходняга сярэднявечнага арнаменту, які складаецца з геаметрычных і раслінных элементаў. Арабеска можа ўключаць вытанчаную графіку арабскага шрыфту. Асаблівае распаўсюджанне атрымалі арабескі ў эпоху Адраджэння, а пазней арабескам сталі называць мудрагелісты арнамент толькі з раслінных формаў (стылізаваных лісця, кветак, сцеблаў і да т. п.), якія складаюць складаныя перапляценні.

Арабеска — мудрагелістае спалучэнне геаметрычных і стылізаваных раслінных матываў, якое часам ўключае стылізаваны надпіс (пад арабскую вязь ці рукапісную) . Арабеска будуецца на паўтарэнні і памнажэнні аднаго або некалькіх фрагментаў ўзору. Бясконцы, праходзячы ў зададзеным рытме рух узораў можа быць спынены або працягнуты ў любым пункце без парушэння цэласнасці ўзору. Такі арнамент фактычна выключае фон, паколькі адзін ўзор ўпісваецца ў іншы, закрываючы паверхню (еўрапейцы называлі гэта «бояззю пустаты»). Арабескі можна размяшчаць на паверхні любой канфігурацыі, плоскай або выпуклай. Няма ніякай прынцыповай розніцы паміж кампазіцыямі на сцяне ці на дыване, на вокладцы рукапісу або на кераміцы.

У мастацтвазнаўстве многіх краін Еўропы тэрмін арабеска мае і больш вузкае значэнне: арнамент толькі са стылізаваных раслінных матываў (у адрозненне ад т. зв. марэска — арнамент для геаметрычных матываў)[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]