Перайсці да зместу

Арабеск (балет)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пазіцыя арабеск з рабочай нагой à la hauteur, якая ўтварае вугал 90° з апорнай нагой
Arabesque penchée

Арабе́ск (фр.: arabesque ад італ.: arabesco — «арабскі») — адна з асноўных позаў класічнага танца[1].

У класічнай форме цела абапіраецца на прамую нагу, другая нага паднята і выцягнута назад. Адна рука выцягнута ўперад, другая адведзена ўбок ці назад, корпус нахілены ўперад[1].

У сучасным балеце сустракаюцца шматлікія формы арабеска пры розных становішчах апорнай нагі, рук, галавы і корпуса[1].