Арава (Папуа — Новая Гвінея)
| Населены пункт | |
| Арава | |
|---|---|
| англ.: Arawa | |
| 6°13′30″ пд. ш. 155°34′00″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Вышыня цэнтра | 22 м |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва |
|
| Паказаць/схаваць карты | |
Арава (англ.: Arawa) — горад у Папуа — Новай Гвінеі, былая сталіца Рэспублікі Паўночных Саламонавых астравоў і, магчыма, будучая сталіца Аўтаномнага рэгіёна Бугенвіль і раёна Паўночны Бугенвіль (у цяперашні час ролю іх сталіцы адыгрывае горад Бука).
Агульная інфармацыя
[правіць | правіць зыходнік]Горад размешчаны ў цэнтральнай частцы ўсходняга ўзбярэжжа вострава Бугенвіль, на вышыні 5 м над узроўнем мора.[1]. З’яўляецца найбуйнейшым населеным пунктам на востраве і трэцім па колькасці насельніцтва ў краіне. Пасля 1998 года, калі скончылася грамадзянская вайна за незалежнасць вострава, падчас якой сталіца Паўночных Саламонавых астравоў Арава была разбурана, сталіца была перанесена ў горад Бука. У будучыні сталіцу плануецца вярнуць у Араву.
Да Аравы сталіца рэгіёна размяшчалася на астраўку Сахана, каля Букі.[2][3].
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Горад ляжыць на ўсходнім беразе вострава Бугенвіль, яго цэнтр размешчаны паміж рэкамі Бова і Тапекас, якія зліваюцца пры ўпадзенні ў акіян.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Па дадзеных на 2013 год колькасць насельніцтва горада складала 38 200 чалавек.[4]. Дынаміка колькасці насельніцтва горада па гадах:
| 1980 | 2013 |
|---|---|
| 12 623 | 38 200 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Arawa, Papua New Guinea Page (англ.). Fallingrain Global Gazetteer. Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2013. Праверана 9 лютага 2013.
- ↑ Sohano. Энциклопедия Британника. Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2022. Праверана 5 студзеня 2022.
- ↑ Sohano Island (англ.). Lonely Planet. Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2022. Праверана 5 студзеня 2022.
- ↑ Arawa (англ.)(недаступная спасылка). World Gazetteer. Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2013. Праверана 6 лютага 2013.
