Араграфія
Выгляд

Арагра́фія (ад стар.-грэч.: ὄρος — «гара» і стар.-грэч.: -γραφία — «апісанне») — раздзел геамарфалогіі, які вывучае ўзаемнае размяшчэнне формаў рэльефу зямной паверхні і класіфікуе іх паводле знешніх прыкмет незалежна ад паходжання.
Да формаў рэльефу, якія разглядае араграфія, адносяцца хрыбты, узвышшы, рачныя даліны, катлавіны і іншыя формы. Пры іх класіфікацыі ўлічваюцца найперш памеры, вышыня і напрамак.[1]
Зноскі
- ↑ Араграфія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 450. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).