Арагуая

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Арагуая
парт.: Araguaia
Характарыстыка
Даўжыня 2630 км
Плошча басейна 370 000 км²
Басейн Такантынс → Амазонка
Басейн рэк Атлантычны акіян
Расход вады 8500 м³/с
Вадацёк
Выток
 · Месцазнаходжанне Бразільскае нагор’е
 · Каардынаты 17°58′ пд. ш. 53°04′ з. д.HGЯO
Вусце Такантынс
 · Месцазнаходжанне штат Такантынс
 · Каардынаты 5°22′34″ пд. ш. 48°43′08″ з. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна Flag of Brazil.svg Бразілія
Арагуая (Бразілія)
выток
выток
вусце
вусце
Commons-logo.svg Арагуая на Вікісховішчы

Арагуа́я[1] (парт.: Araguaia) — рака ў Паўднёвай Амерыцы, у Бразіліі, левы прыток ракі Такантынс (басейн Амазонкі).

Даўжыня ракі 2630[1] (прыблізна 2670[2]) км. Плошча вадазбору 370 000[1][2] км². Сярэдні расход вады каля 8500[1][2] м³/с.

Басейн ракі Такантынс

Выток ракі знаходзіцца на паўднёва-заходнім ускрайку Бразільскага нагор’я[1] і дакладна не вызначаны (у горным масіве Арара ў штаце Мату-Гросу або ў горным хрыбце Кайапу на мяжы штатаў Гаяс і Мату-Гросу)[2]. Працякае ў напрамку з поўдня на поўнач. У сярэднім цячэнні рака разгаліноўваецца на 2 рукавы, утвараючы самы вялікі рачны востраў Бананал (даўжыня каля 320 км, найбольшая шырыня 60 км, плошча 19 162 км²[2]). Упадае ў раку Такантынс у аднайменным штаце. У ніжнім цячэнні на рацэ парогі. Суднаходная на 1300[1] км ад вусця.

Прытокі: Рыу-да-Морт, Баніту, Гаркаш, Тапірарэ, Клару, Вермільу, Тукупа, Чаванту і інш. Каля ракі гарады[2] Барра-ду-Гарсас, Арагарсаш, Аруанан, Луіс-Алвіс, Сан-Феліс-ду-Арагуая, Санта-Тэрэзіна, Арагуасема, Кансейсан-ду-Арагуая, Сао-Джэралду-ду-Арагуая і інш.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 Арагуая // Сайт «Планета Земля» Geosfera.Org(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0036-6. — С. 450.
  • География. Современная иллюстрированная энциклопедия. / Под редакцией проф. А. П. Горкина. — М.: Росмэн, 2006.(руск.) 
  • Арагуая // Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 34. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]