Аральск

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Аральск
каз.: Арал
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Сельскі раён
Каардынаты
Заснаваны
1905
Насельніцтва
  • 29 887 чал. (2009)[1]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
120100
Аўтамабільны код
11 (раней N)
Аральск на карце Казахстана ±
Аральск (Казахстан)
Аральск
Аральск (Кызылардзінская вобласць)
Аральск

Аральск (каз.: Арал) — горад у Кызылардзінскай вобласці Казахстана, адміністрацыйны цэнтр Аральскага раёна.

Чыгуначная станцыя Аральскае Мора (каз.: Арал Тыяңізі). Двухпуцёвая чыгуначная лінія Арысь I — Кандыагаш, цяга цеплавозная. Ад станцыі Аральскае Мора на паўночны ўсход адыходзіць аднапуцёвая чыгуначная лінія працягласцю 32 км, абслугоўваючая распрацоўкі паваранай солі і сульфату натрыя ў раёне пасёлка Жаксыкылыш.

За 2 км на поўнач ад горада пралягае магістральная аўтамабільная дарога М-32 Самара — Шымкент. У 2009—2011 гадах дарога капітальна адрамантавана (раней ад Аральска да мяжы вобласці дарога была з асфальтавым пакрыццём, далей у бок Іргіза — толькі грунтовая дарога ў моцна разбітым стане).

Планіроўка вуліц прамавугольная з квартальнай забудовай; дамы пераважна аднапавярховыя, глінабітныя, у цэнтры — двухпавярховыя, каменныя. Галоўныя магістральныя вуліцы асфальтаваныя, астатнія — жвіровыя.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Дарэвалюцыйны перыяд[правіць | правіць зыходнік]

Паблізу цяперашняга Аральска з 1817 года знаходзіўся аул Алты-Кудук (Шэсць калодцаў) — цяпер гэтае чыгуначны раз’езд у паўднёвай частцы горада. З 1870-х гадоў згадваецца ў крыніцах як Аральскі пасёлак. З другой паловы XIX веку і да 1917 года дадзеная тэрыторыя адміністрацыйна ўваходзіла ў састаў Казалінскага павета Сырдар’інскай вобласці Туркестанскага генерал-губернатарства.

Развіццё уласна Аральска пачалося ў перыяд пошукаў і будавання Арэнбуржска-Ташкентскай чыгункі (1899—1905). У тыя гады пасяленне размяшчалась на паўночны захад ад чыгункі (цяперашняя тэрыторыя ад нафтабазы да тэлевышкі), з’яўлялася прыстанцыйным пасёлкам чыгуначнай станцыі Аральскае мора. У 1905 годзе быў пабудаваны чыгуначны вакзал (эксплуатуецца і цяпер), з гэтага года ідзе адлік афіцыйнай гісторыі Аральска.

У 1905 годзе расійскія купцы Лапшын, Рыткін, Красільнікаў, Макееў са сваімі лодкамі организовали буйныя рыбацкія саюзы і стварылі акцыянернае таварыства «Хіва» у Аральске, паклаўшы пачатак прамысловай лоўлі рыбы ў Аральскім моры. У той час у Аральске былі карабельныя майстэрні, рыбныя промыслы, аб’екты па абслугоўванню станцыі і пад’язных шляхоў. У Аральске існавала драўляная праваслаўная царква.

Савецкі перыяд[правіць | правіць зыходнік]

Пасля рэвалюцыі станцыя Аральскае Мора" з прылягаючым пасёлкам атрымала статус пасёлка, назву Аральск са статусам цэнтра Аральскага раёна Казахскай АССР. 

З 1930 года адміністрацыйны цэнтр Аральскага раёна Кзыл-Ардзінскай вобласці. З 1938 года Аральск разам з Аральскім раёнам увайшоў у склад ізноў усталяванай Кзыл-Ардзінскай вобласці Казахской ССР і атрымаў статус горада.

На працягу большай часткі дваццатага стагоддзя Аральск быў цэнтрам рыбалоўства — портам на Аральскім моры. Была прамысловасць мясцовага значэння — прамысловы камбінат, асфальтавы завод. Да дэградацыі Аральскага мора, якая адбылася ў другой палове XX стагоддзя, асноўным заняткам жыхароў было рыбалоўства і перапрацоўка рыбы. Максімальны ўзровень эканамічнага і сацыяльнага развіцця Аральска быў у 1970-х гадах, перад пачаткам рэзкага зніжэння ўзроўню мора.

Ваенныя гарадкі[правіць | правіць зыходнік]

У савецкі час у Аральске знаходзіліся тры зачыненых ваенных гарадка: Аральск-5 («Урал») на поўдні горада, Аральск-6 («Чайка») і Аральск-8 («Бярозка») у 6 км на паўночны захад ад горада, у раёне чыгуначных станцыі Жалгызагаш. Умоўную назву Аральск-7 насіў ваенны гарадок Кантубек на палігоне «Бархан» (на востраве Адраджэння ў Аральскім моры).

Расквартыраваныя ў гарадке «Урал» воінскія падраздзяленні былі функцыянальна звязаны з ваенным біяхімічным палігонам «Бархан» на Востраве Адраджэння, гарадок «Чайка» адносіўся да ракетных войскаў стратэгічнага назначэння, у гарадке «Бярозка» была расквартыравана авіяцыйная эскадрылля.

У канцы 1992 — пачатку 1993 гадоў, у сувязі з расфарміраваннем палігона «Бархан», асабовы састаў ваенных гарадкоў Аральск-5, Аральск-6, Аральск-7, Аральск-8 быў разам з сем’ямі  быў перадыслакаваны ў Расію, а гарадкі прыйшлі ў заняпад.

У 5 км на паўночны захад ад горада быў размешчаны аэрапорт, які быў супольнага базіравання ваеннай і грамадзянскай авіяцыі, які выкарыстоўваўся для транспартнага забяспечвання палігона на востраве Адраджэння і для пошукава-выратавальнага забяспечвання касмічных запускаў з касмадрома Байканур. Гэтыя функцыі выконвала 220-я асобная выпрабавальная авіяцыйная эскадрылля асаблівага назначэння (220-я АВАЭ). З аэрапорту таксама выконвалася вялікая колькасць рэйсаў грамадзянскай авіяцыі (на самалётах Ан-2) у населеных пункты рэгіёна. Цяпер тэрыторыя аэрапорту у эпізадычных выпадках выкарыстоўваецца як пасадачная пляцоўка.

Вядомыя жыхары Аральска[правіць | правіць зыходнік]

  • Толеген Медзетбаеў (1890—?) — «Начальнік Арала» у 1920-х гадах, вядомы перапіскай з Леніным па пастаўцы рыбы галадаючаму Паволжу.
  • Абдзіжаміл Карымавіч Нурпеісаў (1924—2022) — Народны пісьменнік Казахскай ССР (1985). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1974). Аўтар гісторыка-рэвалюцыйнай трылогіі «Кроў і пот» аб рыбаках Арала (нарадзіўся ў ауле Ушкон на паўвостраве Куланды Аральскага раёна).
  • Леў Якаўлевіч Рохлін (1947—1998) — генерал-лейтэнант, расійскі палітычны і ваенны дзеяч, дэпутат Дзяржаўнай думы РФ 2-га склікання, старшыня Камітэта Дзяржаўнай Думы РФ па абароне (1996—1997).
  • Валерый Мікалаевіч Очыраў (1951) — нарадзіўся ў пасёлку Аралсульфат, заслужаны ваенны лётчык Расіі, генерал-лейтэнант, Герой Савецкага Саюзу (1985, за афганскую вайну).

Сучасны стан[правіць | правіць зыходнік]

З 1990-х гадоў Аральск афіцыйна ўваходзіць у прыаральскую зону экалагічнага бедства. З-за вельмі высокага ўзроўню беспрацоўя моладзь пакідае горад.

У 2005 годзе скончылася будаўніцтва плаціны паблізу пасёлка Какарал, у выніку чаго ўзровень вады ў паўночнай частцы Аральскага мора (Малы Арал) стаў узніматься і дасягнуў абсалютнай адзнакі 42 м. Цяпер у Аральскім раёне адраджаецца рыбалоўства (акліматызавана камбала), арганізаваны выраб лодак. У найбліжэйшыя гады мяжа мора можа ўсур’ёз наблізіцца да горада, што дае надзею на вырашэнне сацыяльных праблем мясцовых жыхароў і стварэнне новых рабочых месцаў.

У Аральску цяпер працуе рыбаапрацоўчы камбінат «Камбала Балык» (прадукцыйнасць 300 тон у год), размешчаны на месцы былога хлебазавода, акцыянернае прадпрыемства па вырабу рыбнай прадукцыі «Аралбалык», створанае на базе Аральскага рыбнага камбіната. У 2008 годзе ў Аральску адкрыўся рыбаперапрацоўчы камбінат «Атамекен Холдзінг».[2][3] 

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Порт Аральска

Мясцовасць уяўляе сабой слаба ўзгорыстую раўніну, агульны ўхіл мясцовасці — да Аральскага мора. Абсалютныя адзнакі рэльефу — ад 55 да 71 м.

На тэрыторыі адсутнічаюць рэкі з пастаянным вадацёкам. Вада бывае ў перасыхаючых рэках, прамывінах у перыяд раставання снегу і вясенніх дажджоў. На поўдні тэрыторыі знаходзіцца высахшы заліў Аральскага мора — Вялікі Сарышыганак.

Расліннасць пустынная і паўпустынная, травы (кавыль, палын, біюргун) і паўхмызнякі (тамарыск, джузгун). Паўсюдна жантак (вярблюджая калючка). У горадзе мала зелені (у асноўным карагач).

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Клімат рэзка-кантынентальны, засушлівы, з вялікімі ваганнямі сезонных і сутачных тэмператур паветра, малой колькасцю асадкаў (130 мм у год).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Адроджаны Арал-2006
  • Аральск(недаступная спасылка) // [1 Аральск] — артыкул з КНЭ [1 Аральск] — артыкул з КНЭ: [1 Аральск] — артыкул з КНЭ, 2004. — Т. I. [1 Аральск] — артыкул з КНЭ [1 Аральск] — артыкул з КНЭ.