Перайсці да зместу

Аранжыроўка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аранжоўнік)

Аранжыро́ўка (ад фр.: arranger — літаральна «прыводзіць у парадак») — пералажэнне музычнага твора для іншага складу выканаўцаў або для выканання на іншым інструменце (інструментах), чым гэта прадугледжана ў арыгінале. Існуюць пералажэнні опер, сімфоній, камерных ансамбляў для фартэпіяна, радзей — вакальных і інструментальных твораў для аркестра[1].

Пад аранжыроўкай таксама разумеюць палегчанае пералажэнне музычнага твора для выканання на тым самым інструменце[1].

У джазавай музыцы

[правіць | правіць зыходнік]

У джазавай музыцы аранжыроўка, як правіла, з’яўляецца элементам імправізацыі. Пад аранжыроўкай для аркестра разумеюць апрацоўку музычнага тэматызму, зафіксаваную ў нотным тэксце. Для невялікіх ансамбляў характэрна «вусная» аранжыроўка, без нотнага запісу, заснаваная на імгненнай каардынацыі намаганняў асобных выканаўцаў[1].

  1. а б в Назіна 1996, с. 453.