Арарацкая раўніна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Арарацкая даліна (арм. Արարատյան դաշտ) — раўніна на тэрыторыі Армянскага нагор'я, размешчаная ў каўказскім рэгіёне на захад ад возера Севан, у перадгор'ях гары Гегам. На поўначы раўніны мяжа гары Арагац, на поўдні — гара Арарат. Рака Аракс дзеліць раўніну на дзве часткі: паўночная (вялікая), якая належыць Арменіі і паўднёвая (меншая) — Турцыі. Вышыня над узроўнем мора — 850—1000 метраў. Даўжыня 90 км. Клімат кантынентальны з умерана гарачым летам.

На раўніне развіта паліўнае земляробства. Палі арашаюцца водамі ракі Аракс і яго левымі прытокамі — Сеўджурам, Касахам, Разданам і інш.

Колькасць прасвідраваных глыбінных свідравін (да 200-250 м) на Арарацкай раўніне ў 1980-я гады, па прыблізных адзнаках, дасягнула 3000.

Арарацкая раўніна па працягласці сапраўднага сонечнага ззяння можа быць параўнана з субтрапічнымі зонамі Сярэдняй Азіі. У цёплы перыяд працягласць сапраўднага сонечнага ззяння ў рэспубліцы складае 82-87% ад гадавой.[1]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. рук. программы Вардеванян Ашот Национальная программа действий по борьбе с опустыниванием в Армении. — Ереван, 2002. — ISBN 99930-935-6-4.


Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Тахтаджян А. Л., Фёдоров Ан. А. Флора Еревана: Определитель дикорастущих растений Араратской котловины / Академия наук СССР. Ботанический институт им. В. Л. Комарова. Академия наук Армянской ССР. Ботанический институт. — Изд. 2-е, перераб. и доп. — Л.: Наука, Ленинградское отделение, 1972. — 394 с. — 2 200 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]