Арва Антонавіч Метс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Арва Антонавіч Метс
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

1937

Месца нараджэння:

Талін, Эстонская Рэспубліка

Дата смерці:

1997

Месца смерці:

Масква, Расія

Грамадзянства:

Flag of Estonia.svg Эстонія
Flag of the Soviet Union.svg СССР
Flag of Russia.svg Расія

Альма-матар:

Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

мовазнавец, паэт

Мова твораў:

руская мова

Арва Антонавіч Метс (1937 — 1997) — рускі паэт, тэарэтык і практык рускага верлібра, перакладчык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Таліне ў сям'і лютэранкі і праваслаўнага. Скончыў Ленінградскі бібліятэчны інстытут. Працягнуў вучобу ў Літаратурным інстытуце ім. А. М. Горкага. Быў арганізатарам літаратурных вечароў у Маскве. У 1975—1991 гг. працаваў у аддзеле паэзіі часопіса «Новы мір». Кіраваў літаратурным клубам «На Таганке». Яго вершы публікаваліся ў літаратурных часопісах СССР і Расіі. Пры жыцці выйшлі тры яго кнігі. Пасмяротнае выданне 2006 году з'яўляецца амаль поўным зборам яго тэкстаў. Вершы Метса публікаваліся таксама ў перакладзе на ангельскую, нямецкую, хіндзі і іншыя мовы.

Арва Метс аб сабе[правіць | правіць зыходнік]

Пасля паэтаў,
якія не любяць прастату,
я жадаю — да яе вытокаў.
Жадаю дадому,
дзе бацька — садоўнік
і збірае кнігі.
Маці мая ўсё паўнее
І затыхаецца -
быццам нясе на сабе
мяне, маю паэзію,
заблытанае жыццё і пошукі.

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • Вершы. Часопіс «Дзеяслоў», № 41 (перакладчык А. Арцёмаў)[1].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Кнігі[правіць | правіць зыходнік]

  • «Лебеди над Челнами» (Сб. стихов членов литобъединения «Орфей» г. Набережные Челны / Сост. А Метс, А. Василевский, предисл. У. Хусаинова), Москва, изд. «Известия», 1981, — 79 c.
  • «Таллинские камни» — стихи и переводы, Москва, изд. «Известия», 1989. Издано на средства автора) , — 30 c.
  • «Годовые кольца» — стихи, Москва, 1992, изд. «Автор» (производственное объединение), — 43 c. ISBN 5-85212-055-3
  • «Стихи» / Кол.авт. Моск. гос. музей В.Сидура . — Москва : 1995. — 15 с; (Вечера в Музее Сидура ; Вып.11)
  • «В Осенних лесах» — стихи, переводы, статьи, Москва, 2006, Серия «Русский верлибр» — 276 c. ISBN 5-7493-1063-7 (без издательства)

Тэксты ў анталогіях[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]