Арва Війтанен

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Лыжнік
Арва Війтанен
Асабістая інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Грамадзянства
Дата нараджэння 12 красавіка 1924(1924-04-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 красавіка 1999(1999-04-28) (75 гадоў)
Месца смерці

Арва Війтанен (фінск.: Arvo Viitanen; 12 красавіка 1924, Уурайнен — 29 красавіка 1999, Аньянкоскі) — фінскі лыжнік, прызёр Алімпійскіх гульняў, чэмпіён свету.

На Алімпійскіх гульнях 1956 года ў Карціна-д’Ампеца заваяваў срэбра ў эстафетнай гонцы, а таксама заняў 9-е месца ў гонцы на 15 км.

За сваю кар’еру на чэмпіянатах свету заваяваў адзін залаты, адзін сярэбраны і тры бронзавыя медалі. Найбольш паспяхова выступіў на чэмпіянаце свету-1954 у Фалуне, на якім заваяваў золата ў эстафеце, серабро ў гонцы на 15 км і бронзу ў гонцы на 50 км.

На чэмпіянатах Фінляндыі перамагаў 4 разы, па адным разе ў гонках на 15, 30 і 50 км і эстафеце.

Пасля завяршэння спартыўнай кар’еры працаваў лесніком, а таксама ў перыяд з 1976 па 1982 год быў адным з кіраўнікоў фінскай лыжнай федэрацыі.