Арвідас Сабоніс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баскетбол
Арвідас Сабоніс
Sabonis Lipofsky (1 of 1).JPG
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 19 снежня 1964(1964-12-19) (58 гадоў)
Грамадзянства
Рост 222 см[1][2]
Вага 127 кг[1]
Пазіцыя цэнтравы
Клубная кар’ера[* 1]
1981—1989 Flag of Lithuania (1918–1940).svg Жальгірыс
1989—1992 Flag of Spain.svg Вальядалід[d]
1992—1995 Flag of Spain.svg Рэал Мадрыд
1995—2001 Flag of the United States.svg Портленд Трэйл Блэйзерс
2001—2002 Flag of Lithuania (1988–2004).svg Жальгірыс
2002—2003 Flag of the United States.svg Портленд Трэйл Блэйзерс
2003—2004 Flag of Lithuania (1988–2004).svg Жальгірыс
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Арвідас Сабоніс (нар. 19 снежня 1964, Каўнас) — савецкі і літоўскі прафесійны баскетбаліст, алімпійскі чэмпіён 1988 года, чэмпіён свету і Еўропы ў складзе нацыянальнай зборнай СССР.

20 жніўня 2010 года Арвідас Сабоніс быў уведзены ў Залу славы ФІБА ў знак прызнання яго таленту[3].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 19 снежня 1964 года ў Каўнасе. Пачаў займацца баскетболам ва ўзросце 9 гадоў у каўнаскай баскетбольнай школе. Першы трэнер — Юрый Фёдараў. У 1981 годзе ў складзе зборнай школьнікаў Літвы стаў чэмпіёнам школьнай алімпіяды і атрымаў прапанову ад галоўнага трэнера каўнаскага «Жальгірыса» Владаса Гарастаса перайсці ў яго клуб. У гэтым жа годзе ў складзе юнацкай зборнай СССР стаў чэмпіёнам Еўропы.

У 1981 годзе ў 16 гадоў дэбютаваў у дарослай камандзе «Жальгірыса» ў матчы супраць «Калева» і набраў першыя 14 ачкоў. Прывёў «Жальгірыс» да трох запар перамог у чэмпіянаце СССР, атрымаўшы званне «Гульца года» у Еўропе ў 1984 і 1985 гадах па версіі італьянскай газеты La Gazzetta dello Sport.

У гэтым жа сезоне атрымаў запрашэнне ў галоўную каманду краіны. Зборная СССР заваявала залатыя медалі чэмпіянату свету 1982 года, абыграўшы ў фінале зборную ЗША з лікам 95-94. У фінальным матчы, а таксама і ў іншых найважнейшых матчах турніру, галоўны трэнер Аляксандр Гомельскі ня задзейнічаў Сабоніса, спасылаючыся на адсутнасць досведу.

У 1984 году савецкі ўрад, у адказ на байкот Алімпійскіх гульняў у Маскве ў 1980 годзе, адмовіўся ад удзелу ў Алімпіядзе ў Лос-Анджэлесе, а ў 1985 годзе зборная СССР у нямецкім Штутгарце стала найлепшай у Еўропе. У фінале баскетбалісты СССР з буйным лікам абыгралі зборную ЧССР (120:89). Па выніках турніру Арвідас Сабоніс быў прызнаны найлепшым гульцом Еўропы.

У 1989 годзе Сабонісу дазволілі з’ехаць з СССР. Але замест таго, каб падпісаць кантракт з «Трэйл Блэйзерс», ён абраў іспанскую лігу, дзе правёў шэсць сезонаў. У 1995 годзе дэбютаваў у НБА ва ўзросце 31 года ў камандзе «Портленд Трэйл Блэйзерс». На працягу ўсіх сямі сезонаў праведзеных у НБА, Сабоніс штогод выходзіў са сваёй камандай у плэй-оф.

Свой апошні сезон 2003/2004 гадоў правёў у «Жальгірысе». Афіцыйна завяршыў прафесійную кар’еру ў 2005 годзе.

Зноскі