Арвід Посэ
Граф Арвід-Рутгер-Фрэдрыксан Посэ (шведск.: Arvid Rutger Fredriksson Posse; 15 лютага 1820, Хельсінгбарг — 24 красавіка 1901, Стакгольм) — шведскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, прэм’ер-міністр Швецыі (19 красавіка 1888—13 чэрвеня 1883). Лідар аграрнай партыі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын губернатара Мальмёхуса графа Фрэдрыка Посэ і баранэсы Шарлоты Бенет. Да 1840 года вывучаў права ў Лундскім універсітэце, потым працаваў у судовых установах Швецыі. З 1847 года — член Вярхоўнага суда. У 1849 г. пакінуў дзяржаўную службу і засяродзіўся на вядзенні сельскагаспадарчай вытворчасці ў сваіх маёнтках.
У 1856 — заняўся палітыкай. Быў абраны ў Рыксдаг. У 1858 годзе стаў старшынёй Банкаўскага камітэта. На працягу шэрагу гадоў быў самым вядомым і ўплывовым чальцом рыксдага. З 1867 па 1875 — старшыня Урадавай камісіі і Спецыяльнага парламента, намеснік старшыні выбарчай камісіі (Särskilda Utskottet).
У 1867 годзе дэпутаты-аграрнікі і некаторыя дэпутаты ад памешчыкаў з другой палаты аб’ядналіся ў новую партыю, пад назвай: партыя «сельскіх гаспадароў» (Аграрная партыя). Узначалілі партыю памешчыкі — граф Арвід Посэ, Эміль Кей і землеўладальнік Карл Іварсан. Партыя «сельскіх гаспадароў» стала праводзіць апазіцыйную палітыку ў адносінах да ўрада Луі дэ Геера, энергічна абараняла інтарэсы земляробаў і змагалася супраць вышэйшага чынавенства, буйных землеўладальнікаў і прамыслоўцаў.
З 1876 года — спікер рыксдага.
19 красавіка 1880 г. заняў пасаду прэм’ер-міністра Швецыі. Са снежня 1880 па сакавік 1881 года, адначасова — міністр фінансаў.
13 чэрвеня 1883 г. падаў у адстаўку. Пасля адстаўкі з пасады прэм’ер-міністра, у 1883—1889 быў прэзідэнтам апеляцыйнага адміністрацыйнага суда Швецыі.
У 1882—1890 абіраўся членам Першай палаты (Första kammaren) Рыксдага ў якасці прадстаўніка лена Паўднёвы Кальмар. Як дэпутат выступаў супраць увядзення тарыфаў на зерне ў 1887 г., змагаўся за свабодны гандаль. Ён таксама выказаў свае сімпатыі за ўмераную рэформу выбарчага права.
Ён быў абраны членам Шведскай каралеўскай акадэміі сельскай і лясной гаспадаркі (1879), ганаровым членам Каралеўскага фізіяграфічнага таварыства ў Лундзе (1878) і таварыства афіцэраў Каралеўскага ваенна-марскога флоту (1880).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 Arvid R F Posse — 1917.
- 1 2 Kropps kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/LLA/13216/C I/2 (1758-1830), bildid: C0066528_00172, sida 301 — С. 301. Праверана 28 красавіка 2023.
- 1 2 Jakob och Johannes kyrkoarkiv, Död- och begravningsböcker för Jakob, SE/SSA/0008/F I a/9 (1900-1907), bildid: 00025667_00071, sida 68 Праверана 1 лютага 2022.
- ↑ Fredriksson Arvid Posse // Gravar.se
- ↑ Arvid Rutger Fredriksson Posse // (unspecified title)
- 1 2 farbror statsministern och presidenten Arvid Rutger Fredriksson P // Posse, släkt Праверана 11 кастрычніка 2023.
- 1 2 3 4 5 6 Norberg A., Tjerneld A., Asker B. Posse i Charlottenlund, Arvid R F:son // Two-Chamber Parliament 1867–1970. — Almqvist & Wiksell, 1985. — Т. 2. — С. 30. Праверана 2 лютага 2022.
- ↑ Geni — 2006.