Арган

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Арган
выява
Арган у саборы Св. Эцьена, г.Тулуза (Францыя
Класіфікацыя

Духавы інструмент

Дыяпазон:

Organ Range.svg

Роднасныя інструменты

Флейта Пана, шэн

Музыканты

Спіс арганістаў
Спіс арганных кампазітараў

Лагатып Вікісховішча Арган на вікісховішчы

Арган (лац.: organum з грэч.: Όργανον — «інструмент, прылада») — клавішна-духавы музычны інструмент, самы вялікі музычны інструмент у свеце.

З прычыны свайго памеру, шырокага дыяпазону гукавых частот, багацця тэмбра і багаццем музычна-выканаўчае сродкаў, арган займае першае месца сярод усіх музычных інструментаў і па праве называецца «каралём інструментаў».

Арган складаецца з вялікай колькасці лабіяльных і язычковых труб розных памераў, пнеўматычнай сістэмы і кафедры кіравання з ручнымі і нажнымі клавіятурамі і прыладамі для іх сувязі, прыладамі для кіравання рэгістрамі і сілай гучання. Кожная з труб аргана дае гук пэўнага тэмбру. Групы труб аднаго тэмбру складаюць рэгістры.

Арган вядомы з III ст. да н.э. У Еўропе пашырыўся ў XIV — першай палове XVIII стагоддзя.

Арган на Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

З'яўленне аргана на тэрыторыі сучаснай Беларусі звязана з пашырэннем будаўніцтва касцёлаў у XVXVI стст. Так, у 1586 г. у капліцы каралеўскага замка ў Гродне знаходзіўся зроблены, згодна з модай таго часу, «рэгал з флетам»[1]. Апісання гэтага інструмента не захавалася, але, зыходзячы з даных пра аналагічныя інструменты, можна сцвярджаць, што гродзенскі рэгал меў адзін рэгістр пішчалак.

Згодна з інвентарамі, у 15651566 гг. у Брэсце сярод розных прафесій адзначана прафесія арганіста[2].

У XVII ст. тэрыторыя бытавання аргана на Беларусі значнап пашыраецца. У першай палове XVII ст. арган з'явіўся ў Нясвіжы (ускосна датуецца 1627 г.)[3], Ружанах, у другой — у Пінску (ускосна датуецца 1679 г.), Паставах і Драгічыне[4]. У гэтых гарадах працавалі добра падрыхтаваныя прафесійныя выканаўцы: слуцкі арганіст Андрэй Рагачоўскі, нясвіжскі — Ян Зубрыцкі, пінскі — Людвіг Лапчынскі, пастаўскі — Андрэй Жывіцкі, драгічынскі — Томаш Фалькоўскі[5]. Па даных М. Прывалава, адным з лепшых арганістаў XVII ст. быў Адам Маслікоўскі, які служыў пры двары польскага караля і вялікага князя літоўскага Жыгімонта III Вазы[6].

У 1698 г. стольнік маскоўскага цара Пятра I П. Талстой, які праязджаў праз гэтыя гарады, у сваім дарожным дзённіку занатаваў: «Те Бернардынки при мне играли на органах на хорах и пели зело предивно». Таксама «зело предивно» ігралі яму манахіні ў Бенядзікцінскім касцёле[7]. У канцы XVII ст. якасны арган быў у Жыровічах, і лічыўся адным з лепшых, бо меў 80 рэгістраў[8].

Зноскі

  1. Gołos, J. Polskie organy i muzyka organowa / Jerzy Gołos. — Warszawa: Instytut Wydawniczy Pax, 1972. — 511 s., [48] s. tabl. — S. 42.
  2. Копысский, З. Ю. Экономическое развитие городов Белоруссии в XVI — первой половине XVII в. / З. Ю. Копысский; АН БССР, Ин-т истории. — Мн.: Навука і тэхніка, 1966. — 225, [2] с. — С. 77.
  3. Gołos, J. Polskie organy... — S. 338.
  4. Gołos, J. Polskie organy... — S. 345.
  5. Mizgalski, J. Organiści i organmistrze polscy jako źródła rozprzestrzeniania się muzyki profesjonalnej na terenie Polski do końca XVIII wieku // Prace Naukowe Instytutu Muzykologii UW Prace Naukowe Instytutu Muzykologii UW. — 1961. — T. 1. — S. 104, 108.
  6. Прывалаў, М. Народныя музычныя інструменты Беларусі / Інстытут беларускай культуры, Даследчы інстытут для вывучэння мастацтва. — Мн.: Друкарня Інбелкульта, 1928. — 39 с. — С. 37.
  7. Толстой, П. А. Путевой дневник стольника П. А. Толстого // Русский архив. — 1888. — Кн. 1. — Вып. 2. — С. 177, 186.
  8. Elski, M. Kilka wspomnien z przeszłości muzycznej // Echo Muzyczne. — 1881. — № 22 — 23. — S.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 1. А капэла — Габелен / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш — Мн.: БелСЭ, 1984. — Т. 1. — С. 159, 160. — 727 с. — 10 000 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]