Аргандзі
Выгляд
Аргандзі | |
---|---|
![]() | |
Матэрыял | бавоўна[1] і пража |
Метад вырабу | палатнянае перапляценне[d] |
![]() |

Аргандзі[2] — разнавіднасць лёгкіх напаўпразрыстых тканін, падобных на тонкі вэлюм або маркізет з самых тонкіх гатункаў віскознага шоўку падвышанай круткі. Такая тэкстура матэрыялу патрабуе вельмі асцярожнага звароту пры шыцці і адразу мае патрэбу ў абмётванні краёў гатовага вырабу.
Як правіла, аргандзі выпускаецца ў адбеленым выглядзе, палосамі шырынёй 88 см і выкарыстоўваецца для аздобных прац або вырабу лёгкіх блузак і святочных дзіцячых сукенак. Працэсы мыцця і ачысткі супадаюць з такімі для вырабаў са штучнага шоўку , яны павінны выключаць інтэнсіўнае трэнне і выкручванне, каб пазбегнуць рассоўвання нітак па швах. Прасавальныя працэдуры рэкамендуецца ажыццяўляць не занадта гарачым прасам[3].
Зноскі
- ↑ BabelNet
- ↑ Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. ― Мінск : Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.
- ↑ Органди // Краткая энциклопедия домашнего хозяйства. — М.: Большая советская энциклопедия, 1959. — Т. 2. — С. 411.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Андреева Р. П. Органди // Энциклопедия моды. — СПб.: Издательство «Литера», 1997. — С. 266. — ISBN 5-86617-030-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]![]() |
Аргандзі на Вікісховішчы |
---|