Арганізацыя беларускіх нацыяналістаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Арганізацыя беларускіх нацыяналістаў
АБН
Лідар Янка Станкевіч
Дата заснавання 1940 год
Дата роспуску 1943—1944 гады
Штаб-кватэра Варшава (спачатку)
Ідэалогія беларускі нацыяналізм
Саюзнікі і блокі Армія Краёва
Колькасць членаў да 500 чалавек

Арганізацыя беларускіх нацыяналістаў (АБН) — беларуская нелегальная канспірацыйная арганізацыя, мэтай якой было адраджэнне беларускай дзяржаўнасці хаця б у межах супольнай беларуска-польскай федрацыі. Таксама вядомая пад назвай Партыя беларускіх нацыяналістаў (ПБН)[1].

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Арганізацыя была створаная ў 1940 годзе ў Варшаве, як нелегальная. Летам 1941 года перанесла сваю дзейнасць у Беларусь. Паводле некаторых звестак, у 1942 годзе АБН налічвала 500 чалавек. На яе чале стаяў Цэнтральны Камітэт. Старшыня ЦК АБН — Янка Станкевіч.

АБН вяла перамовы з польскай падпольнай Арміяй Краёвай аб супрацоўніцтве, «польска-беларускай федэрацыі» і нават аб стварэнні беларуска-польскіх партызанскіх аддзелаў. Аднак кантакты з польскім супрацівам не далі ніякага выніку.

У 1943 годзе АБН увайшла ў падпольнае Беларускае нацыянальна-дэмакратычнае аб’яднанне (БНДА) ды была ў ім галоўнай сілай. Дагэтуль невядома, чым займаліся АБН і БНДА, акрамя кантактаў з польскім падполлем. Пасля гібелі ў снежні 1943 года ў Менску Вацлава Іваноўскага і выезду ў Чэхію Янкі Станкевіча, АБН-БНДА фактычна спыніла сваё існаванне. Многія сябры арганізацыі, якія працавалі ў грамадзянскай адміністрацыі і школьніцтве, летам 1944 года падаліся на Захад. Тыя нешматлікія, што засталіся на Бацькаўшчыне, маглі далучыцца да руху супраціўлення, які арганізоўвала Беларуская незалежніцкая партыя.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]