Арганізацыя вызвалення Палесціны
Арганізацыя вызвалення Палесціны | |
---|---|
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Тып арганізацыі | палітычная арганізацыя[d] і палітычная кааліцыя[d] |
Кіраўнік | Махмуд Абас |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 28 мая 1964[1] |
nad-plo.org plo.ps |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Арганізацыя вызвалення Палесціны (АВП) — галоўная арганізацыя палесцінскага нацыянальна-вызваленчага руху, лідар Махмуд Абас (з 2004).
Створана ў 1964 годзе. Уключае большасць арганізацый Палесцінскага руху супраціўлення і грамадска-палітычных аб’яднанняў, якія актыўна змагаюцца за правы арабскага народа Палесціны. Мае ўзброеныя сілы, прадстаўніцтвы больш як у 100 краінах, член Лігі арабскіх краін, Арганізацыі «Ісламская канферэнцыя», з 1974 — адзіны законны прадстаўнік арабскага народа Палесціны ў ААН. Вышэйшы орган — Нацыянальны савет Палесціны (НСП, склікаецца раз у год, лічыцца палесцінскім парламентам у выгнанні), які ў 1988 прыняў рашэнне пра стварэнне Дзяржавы Палесціна на тэрыторыі заходняга берага р. Іардан і сектара Газа. Палітычнае і арганізацыйнае кіраўніцтва АВП ажыццяўляе яе Выканком (надзелены НСП паўнамоцтвамі часовага палесцінскага ўрада); з 1969 старшыня Выканкома АВП Ясір Арафат. Галoўнае інфармацыйнае агенцтва АВП выдае штотыднёвік «Філастын ас-Саура» («Рэвалюцыйная Палесціна»).
Палітыка АВП доўгі час будавалася на ўзброенай барацьбе супраць Ізраіля за вызваленне акупіраваных ім тэрыторый і непрыняцці рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі ААН ад 29.11.1947 пра стварэнне на тэрыторыі Палесціны яўрэйскай і арабскай дзяржаў. З канца 1980 — пачатку 1990-х гадоў стала на шлях перагавораў і пошуку мірнага ўрэгулявання палесцінскай праблемы: прызнала рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі ААН ад 29.11.1947 і Савета Бяспекі ад 22.11.1967 і 22.10.1973; паводле Вашынгтонскай дэкларацыі 1993 прадугледжана часовае палесцінскае самакіраванне на тэрыторыі заходняга берага р. Іардан сектара Газа. АВП і Ізраіль заявілі пра ўзаемнае прызнанне.
Зноскі
- ↑ а б https://remix.aljazeera.com/aje/PalestineRemix/plo.html Праверана 1 сакавіка 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Арганізацыя вызвалення Палесціны // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).