Арганізацыя дапамогі і аднаўлення Аб’яднаных Нацый

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Арганізацыя дапамогі і аднаўлення Аб’яднаных Нацый, (UNRRA — англ.: United Nations Relief and Rehabilitation Administration) — міжнародная арганізацыя, створаная дзяржавамі антыгітлераўскай кааліцыі (44 дзяржавы) 9 лістапада 1943 года ў Вашынгтоне дзеля дапамогі краінам, пацярпелым ў вайне.

Арганізацыя займалася дапамогай краінам, што пацярпелі ў Другую сусветную вайну, у аднаўленні эканомікі. Атрымлівала яе дапамогу і насельніцтва Беларусі.

Спачатку ў UNRRA ўваходзіла 44 краіны: Аўстралійскі саюз, Бельгія, Балівія, Бразілія, Вялікабрытанія, Венесуэла, Гаіці, Гватэмала, Гандурас, Грэцыя, Дамініканская рэспубліка, Егіпет, Індыя, Іран, Ірак, Ісландыя, Канада, Кітай, Калумбія, Коста-Рыка, Куба, Ліберыя, Люксембург, Мексіка, Нідэрланды, Нікарагуа, Новая Зеландыя, Нарвегія, Панама, Парагвай, Паўднёва-Афрыканская рэспубліка, Перу, Польшча, Сальвадор, СССР, ЗША, Уругвай, Філіпіны, Францыя, Чэхаславакія, Чылі, Эквадор, Эфіопія, Югаславія.

У 1945 годзе да UNRRA прынялі БССР, УССР і Данію, а ў сакавіку 1946 і Турцыю.

UNRRA спыніла працу ў Еўропе 30 чэрвеня 1947 года. У Кітаі працавала да 31 сакавіка 1949 года, а яе функцыі па апецы над уцекачамі ўзяла Міжнародная Арганізацыя для ўцекачоў (англ.: International Refugee Organization).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Советская историческая энциклопедия, Москва, 1961