Арганічныя ўгнаенні

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Арганічныя ўгнаенні — угнаенні, у якіх ёсць пажыўныя для раслін хімічныя элементы пераважна ў форме арганічных злучэнняў расліннага ці жывёльнага паходжання.

Да арганічных угнаенняў адносяцца гной, гнойная жыжка і птушыны памёт(руск.) бел., таксама кампосты (сумесі на аснове гною з торфам, фасфатнай мукой), торф, глей (сапрапель), зялёныя ўгнаенні(руск.) бел., сцёкавыя воды і інш. адходы прамысловасці і камунальнай гаспадаркі.

Забяспечваюць расліны азотам, фосфарам, каліем, неабходнымі мікраэлементамі, паляпшаюць фізічныя і фізіка-хімічныя ўласцівасці глебы, яе водны(руск.) бел. і паветраны рэжым, змяншаюць шкоднае ўздзеянне кіслотнасці на расліны, актывуюць жыццядзейнасць азотфіксавальных(руск.) бел. бактэрый.

Перапрэлы гной (пры вільготнасці 75 %) мае (у %): азоту (N) 0,5, фосфару (P2O5) 0,25, калію (K2O) 0,6, кальцыю (CaO) 0,7; курыны памёт (пры вільготнасці 56 %) 2,2; 1,8; 1,1; 2,4 адпаведна. Калій і натрый у арганічных угнаеннях больш засваяльныя, чым у мінеральных угнаеннях. Праз арганічныя ўгнаенні ажыццяўляецца кругаварот пажыўных рэчываў: глеба — расліны — жывёла — расліны — глеба.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]