Перайсці да зместу

Аргас (горад)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Аргас
грэч. Ἄργος
37°38′ пн. ш. 22°44′ у. д.HGЯO
Краіна  Грэцыя
Гісторыя і геаграфія
Першая згадка 1986 да н.э.
Плошча 138 км²
Вышыня цэнтра 42 м
Тып клімату субтрапічны
Часавы пояс UTC+2, летам UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 21 467 чал. (2021)
Нацыянальны склад грэкі
Канфесійны склад праваслаўныя
Афіцыйная мова грэчаская
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 2751
Паштовы індэкс 21200
Аўтамабільны код AP

argos.gr
Паказаць/схаваць карты
Аргас (Грэцыя)
Аргас
Аргас

А́ргас (грэч. Ἄργος) — горад на паўвостраве Пелапанес на поўдні Грэцыі. Адзін з найстаражытнейшых гарадоў Еўропы. Насельніцтва (2001 г.) — 29 228 чал.

Паселішча на месцы Аргаса ўзнікла ў неалітычную эпоху. Згодна паданню, яго першым уладаром быў Інах, сын Акіяна і багіні мясцовай ракі, які пачаў кіраваць у 1986 г. да н. э. У канцы 2 — пачатку 1 тысячагоддзях да н. э. горад быў заваяваны дарыйцамі. У 669 г. жыхары Аргаса перамаглі спартанцаў і здолелі ўсталяваць кантроль над Алімпіяй. Фейдон, тыран Аргаса, знакаміты тым, што ўвёў у Грэцыі стандарты мер вымярэння і вагі.

У VI ст. да н. э. Аргас зноў былі ўцягнуты ў барацьбу супраць Спарты. Пасля адной з няўдалых бітваў аргасцы ў знак жалобы ўвялі звычай галіць валасы. У гады Пелапанескіх войн Аргас доўгі час прытрымліваўся нейтралітэту, але ў выніку падтрымаў Афіны, а пазней — Фівы. У 146 г. да н. э. Аргас увайшоў у склад Рымскай дзяржавы.

У 267 г. н. э. і 305 г. н. э. Аргас руйнавалі готы. Але ў другой палове 1 тысячагоддзя — пачатку 2 тысячагоддзя пад уладай Візантыі горад ператварыўся ў буйны гандлёвы і рамесны цэнтр. У 1212 г. пасля васьмігадовай аблогі захоплены крыжакамі, якія на месцы старажытнага акропаля ўзвялі магутны замак. У 1394 г. горад і яго наваколлі былі перададзены пад кантроль Венецыі. У 1397 г. ён быў спустошаны туркамі, большасць жыхароў загінула або трапіла ў рабства. У 1500 г. горад быў далучаны да Асманскай імперыі. Мясцовыя землі былі населены выхадцамі з Албаніі.

У 1821 г. у Аргасе пачаў дзейнічаць першы незалежны агульнагрэчаскі парламент. Пасля вызвалення ад Асманскай імперыі горад увайшоў у склад Грэцыі.

Славутыя мясціны

[правіць | правіць зыходнік]

Аргас знаходзіцца ў 2 гадзінах язды на аўтобусе з Афінаў. У Аргасе знаходзяцца аўтобусны вакзал і чыгуначная станцыя.

Год Колькасць
1861 8 966
1879 9 861
1889 9 814
1896 9 980
Год Колькасць
1907 8 828
1920 9 038
1928 10 504
1940 12 098
Год Колькасць
1951 13 163 [1]
1961 16 712
1971 18 890
1981 20 702
Год Колькасць
1991 21 983
2001 24 630
2011 22 209
2021 21 467

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]