Ардышэва
| Ардышэ́ва | |
|---|---|
| Морфаметрыя | |
| Вышыня над узроўнем мора | 168,0[1] м |
| Даўжыня | 1,22 км |
| Шырыня | 0,74 км |
| Плошча | 0,52 км² |
| Аб’ём | 0,00086 км³ |
| Даўжыня берагавой лініі | 3,2 км |
| Найбольшая глыбіня | 2,4 м |
| Сярэдняя глыбіня | 1,6 м |
| Гідралогія | |
| Салёнасць | 0,08 ‰ |
| Празрыстасць | 0,8 м |
| Басейн | |
| Плошча вадазбору | 6 км² |
| Упадаюць | ручай |
| Выцякаюць | Зелянуха, Ардышэўка, Глухая |
| Размяшчэнне | |
| Краіна |
|
Ардышэ́ва — возера ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Лучоса.
Плошча паверхні возера 0,52 км², даўжыня 1,22 км, найбольшая шырыня 0,74 км. Сярэдняя глыбіня каля 1,6 м, найбольшая — 2,4 м.
Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй да 3 метраў, спадзістыя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі сплавінныя. Пойма шырынёй да 30 м.
Дно возера выслана сапрапелем, месцамі ўздоўж берагоў вузкія пясчаныя палосы.
Возера Ардышэва дыстрафіруючае, слабапраточнае. Зарастае слаба да глыбіні ў 1 м. Шырыня паласы расліннасці да 100 метраў.
З возера выцякаюць рэкі Зелянуха, Ардышэўка і Глухая (злучае Ардышэва з Дзевінскім возерам). Упадае ручай.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, карась, плотка, карп, акунь і іншыя віды рыб.
Бліжэйшы населены пункт — вёска Сафіёўка Аршанскага раёна (за 2,5 км на паўднёвы захад ад возера). На беразе возера паляўніча-рыбалоўная база.
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-36-37. Выданне 1986 года. Стан мясцовасці на 1981 год. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 32. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 6 кастрычніка 2021. (руск.)
- Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 8 сакавіка 2021. (руск.)
