Ардэм Патапуцян
| Ардэм Патапуцян | |
|---|---|
| арм.: Արտեմ Փաթափութեան | |
| | |
| Дата нараджэння | 2 кастрычніка 1967[1] (58 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | малекулярны біёлаг, нейрабіёлаг |
| Навуковая сфера | малекулярная біялогія і фізіялогія |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | доктар філасофіі |
| Альма-матар | |
| Член у | |
| Узнагароды | |
| Сайт | patapoutianlab.org |
Ардэм Патапуцян (англ.: Ardem Patapoutian; нар. 2 кастрычніка 1967[1], Бейрут, Ліван) — амерыканскі малекулярны біёлаг і нейрабіёлаг. Працуе ў Медыцынскім інстытуце Говарда Х’юза (HHMI). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (2021).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ардэм Патапуцян нарадзіўся 2 кастрычніка 1967 года ў Бейруце, у армянскай сям’і. Навучаўся у Амерыканскім універсітэце Бейрута на працягу года, перш чым эміграваць у ЗША ў 1986 годзе. Скончыў Каліфарнійскі ўніверсітэт у Лос-Анджэлесе, у 1990 годзе атрымаў ступень бакалаўра ў галіне цыталогіі і біялогіі развіцця, а ў 1996 годзе — ступень доктара філасофіі ў Каліфарнійскім тэхналагічным інстытуце. Аспірантам Патапуцян працаваў з Луі Райхартам у Каліфарнійскім універсітэце ў Сан-Францыска. У 2000 годзе ён стаў дацэнтам ў Навукова-даследчым інстытуце Скрыпса. У перыяд з 2000 па 2014 год ён дадаткова працаваў у Даследчым фондзе Novartis. З 2014 года Патапуцян працуе даследчыкам у Медыцынскім інстытуце Говарда Х’юза (HHMI).
Патапуцян вывучае перадачу сігналу. Ён унёс значны ўклад у ідэнтыфікацыю новых іённых каналаў і рэцэптараў, якія актывуюцца тэмпературай, механічнай энергіяй або павелічэннем аб’ёму клеткі. Патапуцян і яго калегі змаглі паказаць, што гэтыя іённыя каналы граюць выдатную ролю ў адчуванні тэмпературы, у адчуванні дотыку, у прапрыяцэпцыі, у адчуванні болю і ў рэгуляцыі сасудзістага тонусу. У пазнейшых працах выкарыстоўваюцца метады функцыянальнай геномікі для ідэнтыфікацыі і характарыстыкі механаадчувальных іённых каналаў (механатрансдукцыя).
Зноскі
- ↑ а б https://twitter.com/ardemp/status/914799909982715910?s=20
- ↑ https://www.scripps.edu/faculty/patapoutian/
- ↑ а б в г д е https://www.premiosfronterasdelconocimiento.es/galardonados/ardem-patapoutian/ Праверана 30 студзеня 2021.
- ↑ Ardèm Patapoutian – NAS Праверана 21 лістапада 2025.
- ↑ Ardem S. Patapoutian | American Academy of Arts and Sciences Праверана 21 лістапада 2025.
- ↑ National Academy of Sciences of the Republic of Armenia Праверана 21 лістапада 2025.
- Нарадзіліся 2 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1967 годзе
- Нарадзіліся ў Бейруце
- Дактары філасофіі
- Выпускнікі Каліфарнійскага тэхналагічнага інстытута
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта