Перайсці да зместу

Аржавухава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Аржавухава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Аржавухава на карце Беларусі ±
Аржавухава (Беларусь)
Аржавухава
Аржавухава (Віцебская вобласць)
Аржавухава

Аржавухава (руск.: Аржеухово) — вёска на тэрыторыі Суражскага раёна, знішчаная нямецкімі акупацыйнымі войскамі разам з жыхарамі. Знаходзілася за 3 км на поўдзень ад в. Уласава Суражскага пасялковага савета.

Перад вайной у ёй жыло 32 чалавека[1].

11 снежня 1942 года, у час карнай аперацыі «Зімовы лес», нямецкія карныя падраздзяленні загубілі 23 жыхароў, а вёску (13 двароў) спалілі.

Пасля вайны не адрадзілася.

У савецкія часы на месцы вёскі быў усталяваны мемарыяьны знак, які да нашых часоў не захаваўся[2]. Увекавечана ў мемарыяльным комплексе Хатынь.

  1. Аржавухава // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 40. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
  2. Лагвіненка, С. М., Півавар, М. В. Падрыхтоўка Віцебскага кадэцкага вучыішча да святкавання 75-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайны / С. М. Лагвіненка, М. В. Півавар // Победа — одна на всех: материалы II Международной научно-практической конференции, Витебск, 23—24 апреля 2020 г. / Министерство образования Республики Беларусь, Учреждение образования «Витебский государственный университет имени П. М. Машерова»: Редколлегия: И. В. Николаев и А. Н. Дуров (ответственный редактор) [и др.]. — Витебск: ВГУ имени П. М. Машерова, 2020. — 182 с. — С. 174. — ISBN 978-985-517-739-6.