Аркадзь Іванавіч Русаленка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аркадзь Іванавіч Русаленка
Дата нараджэння 9 мая 1939(1939-05-09) (84 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера экалогія і экалогія раслін[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Аркадзь Іванавіч Русале́нка[1] (нар. 9 мая 1939, в. Адрубы, Жлобінскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі эколаг. Доктар біялагічных навук (1991), прафесар (2005).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут (спецыяльнасць «Лясная гаспадарка», 1962), Інстытут эксперыментальнай батанікі АН Беларускай ССР (аспірантура, спецыяльнасць «Батаніка», 1972).

Працаваў у Інстытуце эксперыментальнай батанікі АН Беларусі (1972—1994, загадчык лабараторыі фітаманіторынгу), Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітеце (1994—2015, лесагаспадарчы факультэт, кафедра лясных культур і глебазнаўства, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: экалогія раслін і раслінных супольнасцей; фітаманіторынг; батаніка.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Граматы Міністэрства лясной гаспадаркі Беларускай ССР (1981), Прэзідыума АН Беларускай ССР (1981) і інш.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Рост и продуктивность лесных фитоценозов Белоруссии и их изменения при антропогенном нарушении водно-воздушного режима почв : диссертация … доктора биологических наук : 03.00.16 : защищена 13.11.1990 : утверждена 17.05.1991 / Русаленко Аркадий Иванович. — Минск, 1988.
  • Леса Беларуси: экология, структура, продуктивность / А. И. Русаленко. — Минск, 2012.
  • Науки о Земле: учебное пособие / А. И. Русаленко. — Минск, 2007.
  • Классификация лесной растительности Беларуси и их использование в лесном хозяйстве / А. И. Русаленко // Труды БГТУ / Белорусский государственный технологический университет. ― 2011. ― № 1. ― С. 169―174.
  • Гидротехнические сооружения с основами гидрологии и гидравлики – Минск : БГТУ, 1998. – 190 с.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. БелЭн 2002.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Русале́нка Аркадзь Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 455. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  • Русаленка Аркадзь Іванавіч // Хто ёсць хто ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. — Мінск, 2010. — С. 32.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]