Аркадзь Адамавіч Брыш
Аркадзь Адамавіч Брыш | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 мая 1917 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 сакавіка 2016 (98 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | вучоны-ядзершчык |
Навуковая сфера | ядзерная зброя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Аркадзь Адамавіч Брыш (14 мая 1917, Мінск— 19 сакавіка 2016, Масква) — беларускі і расійскі вучоны, адзін са стваральнікаў ядзернай зброі ў СССР, удзельнік партызанскай барацьбы ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Герой Сацыялістычнай Працы, лаўрэат Ленінскай і Дзяржаўных прэмій, Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Расійскай Федэрацыі, доктар тэхнічных навук, прафесар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і беларускага настаўніка фізікі.
Пасля 7 класаў сярэдняй школы паступіў у фабрычна-завадское вучылішча. Працоўную дзейнасць пачаў у 14 гадоў вучнем электраманцёра Беларускай канторы Усесаюзнага электратэхнічнага аб’яднання. У 1932—1935 гадах, працуючы электраманцёрам, вучыўся ў вячэрняй школе Заходняй чыгункі. Пасля сярэдняй школы ў 1935 годзе паступіў на фізіка-матэматычны факультэт БДУ. У студэнцкія гады акрамя навучальных заняткаў наведваў навуковы гурток, дзе выступаў з рэфератамі, выконваў першыя даследаванні. Акрамя таго ён актыўна займаўся ў спартыўных секцыях (спачатку ў веласіпеднай, затым у лыжнай).
У 1940 годзе пачаў навуковую працу ў Акадэміі навук БССР. Маладога спецыяліста-фізіка накіроўваюць у Інстытут хіміі АН БССР з заданнем: рэнтгенаграфічнымі метадамі даследаваць структуру і фазавы склад розных рэчываў.
У 1944 годзе рашэннем штаба партызанскага руху Беларусі быў адкамандзіраваны для працягу навуковай працы ў Інстытут машыназнаўства АН СССР у Маскву. У 1947 годзе ўвайшоў у лік першых супрацоўнікаў КБ-11, так званы «Арзамас-16». На пасадзе галоўнага канструктара ядзерных боепрыпасаў СССР працаваў з 1964 года да 1993 года, затым 12 гадоў — на пасадзе галоўнага канструктара ядзерных боепрыпасаў Расіі. З 1996 года ён з’яўляўся ганаровым кіраўніком Расійскага федэральнага НДІ авіяцыйнай аўтаматыкі імя М. Л. Духава ў Маскве.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Залаты медаль «Серп і Молат» (1983), чатыры ордэны Леніна (1955, 1962, 1966, 1983), ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі (1976), ордэн Пашаны (1999), два ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1951, 1954), ордэн Айчыннай вайны II ступені (1985), ордэн Чырвонай Зоркі (1948), медаль «Партызану Айчыннай вайны» I ступені (1944), медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1945), каля 20 іншых медалёў за значны ўнёсак у ратныя і працоўныя справы[1].
Зноскі
- ↑ Аркадзь Брыш, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, выпускнік фізмата БДУ 1940 года: «Мы стварылі бомбу дзеля міру»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2022. Праверана 26 кастрычніка 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Аркадий Адамович Бриш / под общей редакцией Ю. Н. Бармакова, Г. А. Смирнова. — Москва : ИздАт,2007. — 439 c.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 279. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Вестник Фонда фундаментальных исследований. — 2007. — № 3. — С. 115—124.
- Зеркала времени : ученые Беларуси : очерки / Э. М. Шпилевский. — Минск, 2016. — С. 139—150.
- Инженер-механик. — 2012. — № 2. — С. 7-11.
- Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 534.
- Рыцари открытий : лауреаты Сталинских премий — уроженцы Беларуси, 1941—1953 / Э. А. Корнилович, А. Г. Корнилович. — Минск, 2016. — С. 459—462.
- Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник. — Минск, 2014. — С. 51.
- Ученые, прославившие Беларусь / Национальная академия наук Беларуси; [составители: М. П. Ахремчик и др. ; редколлегия: В. Г. Гусаков (главный редактор) и др.]. — Минск, 2017. — С. 253—254.
- Бриш Аркадий Адамович // Изобретатель, № 7 (187) 2015. — С. 37. (руск.)
- Нарадзіліся 14 мая
- Нарадзіліся ў 1917 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 19 сакавіка
- Памерлі ў 2016 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Федэральных ваенных мемарыяльных могілках
- Дактары тэхнічных навук
- Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта БДУ
- Лаўрэаты Ленінскай прэміі
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Лаўрэаты прэміі Урада РФ
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
- Кавалеры ордэна Пашаны
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём Жукава
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя юбілейным медалём «300 гадоў Расійскаму флоту»
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 850-годдзя Масквы»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Заслужаныя дзеячы навукі Расійскай Федэрацыі
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Урада Расійскай Федэрацыі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Фізікі СССР
- Фізікі Расіі
- Фізікі XX стагоддзя
- Фізікі XXI стагоддзя
- Удзельнікі савецкага атамнага праекта