Аркадзь Андрэевіч Акулінін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аркадзь Андрэевіч Акулінін
Дата нараджэння 16 мая 1909(1909-05-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 1986
Месца смерці
Род дзейнасці выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук (1958)
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Чырвонай Зоркі

Аркадзь Андрэевіч Акулінін (16 мая 1909, в. Вялікая Лазаўка, Такароўскі раён, Тамбоўская вобласць, Расія — 1986, Гродна, Беларусь) — беларускі марфолаг. Доктар біялагічных навук (1958), прафесар (1960). Удзельнік савецка-фінляндскай (1939—1940), Вялікай Айчыннай войн.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Варонежскі заатэхнічна-ветэрынарны інстытут (спецыяльнасць «Заатэхнія», 1932). Ленінградскі ветэрынарны інстытут (спецыяльнасць «Ветэрынарыя», 1935; педагагічнае аддзяленне, 1936; аспірантура, 1946).

Выкладаў у Віцебскім ветэрынарным інстытуце (1947—1969, загадчык кафедры анатоміі жывёл, адначасова ў 1961—1963 — прарэктар па навуковай і вучэбнай рабоце), Гродзенскім сельскагаспадарчым інстытуце (з 1969, прафесар кафедры марфалогіі і фізіялогіі сельскагаспадарчых жывёл).

Навуковыя інтарэсы: марфалогія нервовай сістэмы жывёл; методыка выкладання анатоміі жывёл.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Ордэн Чырвонай Зоркі і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Морфология солнечного сплетения, его узлов и ветвей для брюшных и тазовых органов у собаки и у свиньи : автореферат диссертации … доктора биологических наук / А. А. Акулинин. ― Витебск, 1957.
  • Библиографический указатель печатных работ преподавателей Гродненского сельскохозяйственного института за 1951―1990 гг. [В 2 вып.]. Вып. 1, ч. 2. ― Гродно, 1991. — В содержании труды Акулинина А. А. (1951—1972).
  • Акулінін Аркадзь Андрэевіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1969. — Т. 1. — С. 208.
  • Акулінін Аркадзь Андрэевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 1. — С. 215.
  • Акулинин Аркадий Андреевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 64.