Аркадзь Львовіч Ізраілевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аркадзь Львовіч Ізраілевіч
Род дзейнасці бізнесмен
Дата нараджэння 1964
Месца нараджэння
Альма-матар

Арка́дзь Льво́віч Ізраіле́віч (нар. 1964, Мінск) — беларускі прадпрымальнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Мінску. Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі па спецыяльнасці «інжынер-электрамеханік»[1].

У пачатку 2000-х гадоў пачаў займацца бізнесам. Займаецца будаўніцтвам, інвестыцыямі ў нерухомасць, гандлем нафтапрадуктамі[1]. Валодае некалькімі забаўляльнымі, офіснымі і жылымі комплексамі ў Мінску[2].

Мае сына і дачку.

Супрацьстаянне ў Курапатах[правіць | правіць зыходнік]

У 2018 годзе Аркадзь Ізраілевіч стаў вядомы праз сваё супрацьстаянне актывістам, якія пратэставалі супраць дзейнасці рэстарана «Поедем поедим» побач з урочышчам Курапаты, месцам масавых расстрэлаў падчас савецкіх рэпрэсій[2].

Ізраілевіч актыўна выступаў у абарону Леаніда Зайдэса, аднаго з гаспадароў рэстарана. Пры гэтым ён сам адмаўляў уладанне доляй у рэстаране і падаў у суд на газету «Новы Час», якая апублікавала расследванне, з якога вынікала, што Ізраілевіч з’яўляецца суўладальнікам рэстарана, а таксама супраць аўтара расследвання, Дзяніса Івашына. Суд адмовіў Ізраілевічу і пастанавіў выплаціць кампенсацыю газеце[3].

31 кастрычніка 2018 года з’явіліся паведамленні пра затрыманне А. Ізраілевіча і змяшчэнне яго ў СІЗА КДБ («Амерыканку»). 9 лістапада ён быў вызвалены[3].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]