Перайсці да зместу

Аркадзіеўская акадэмія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аркадзіеўская акадэмія
Тып таварыства вучоных, паэтаў і літаратараў
Год заснавання 1690
Размяшчэнне Рым, Італія
Вэб-сайт accademiadellarcadia.it (італ.)

Аркадзіеўская акадэмія (італ.: Accademia dell’Arcadia) — акадэмія (аб'яднанне вучоных, паэтаў, літаратараў і прыхільнікаў мастацтва), заснаваная ў Рыме ў 1690 годзе.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

У эпоху Адраджэння на Апенінскім паўвостраве былі шырока распаўсюджаныя навуковыя таварыствы, якія называліся «акадэміямі»: да сярэдзіны XVII стагоддзя іх налічвалася каля 200 і нават невялікія гарады мелі свае акадэміі.

Заснаванню акадэміі, якая атрымала назву «Аркадыя», садзейнічала каралева Крысціна, якая, адмовіўшыся ад шведскага трона, сабрала вакол сябе навукоўцаў-гуманітарыяў; першае пасяджэнне гуртка, якое пазней прыняло назву акадэміі, адбылося 24 студзеня 1656 года. Пасля смерці каралевы Крысціны ў 1689 годзе былыя члены акадэміі пад старшынствам Джавані Крэшымбені стварылі новае навуковае таварыства, галоўным інтарэсам якога была паэзія. Заснавальнікамі Аркадзіеўскай акадэміі, якая афіцыйна адкрылася 5 кастрычніка 1690 года, былі 14 пісьменнікаў.

Спадкаемцам традыцый, якія прыпісваліся першай акадэміі, была створаная ў 1925 годзе Італьянская літаратурная акадэмія «Аркадзія» — аб'яднанне італьянскіх пісьменнікаў, якое існуе да сённяшняга дня, свядома спасылаючыся на дзейнасць акадэміі XVIII стагоддзя. Яна знаходзіцца ў Бібліятэцы Ангеліка на плошчы Сант-Агасціна ў Рыме. Аб'яднанне завалодала архівамі першай «Аркадзіі», істотна парадзеўшым за тры стагоддзі, і займаецца яго ўпарадкаваннем і публікацыяй.

Зноскі