Аркадзь Натанавіч Стругацкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Аркадзій Стругацкі)
Jump to navigation Jump to search
Аркадзь Натанавіч Стругацкі
руск.: Аркадий Стругацкий
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 28 жніўня 1925(1925-08-28)[1][2][3]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 12 кастрычніка 1991(1991-10-12)[1][2][3] (66 гадоў)
Месца смерці:
Грамадзянства:
Бацька: Натан Залманавіч Стругацкі[d]
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменнік, interpreter, сцэнарыст, пісьменнік-фантаст, перакладчык
Гады творчасці: 19461991
Жанр: навуковая фантастыка
Валодае мовамі: руская[1]
rusf.ru/abs/

Арка́дзь Ната́навіч Струга́цкі (28 жніўня 1925, Батумі — 12 кастрычніка 1991, Масква) — расійскі савецкі пісьменнік, сцэнарыст, перакладчык. Працаваў у суаўтарстве з братам Барысам Стругацкім.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бацька — мастацтвазнаўца, маці — настаўніца. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны працаваў на будаўніцтве ўмацаванняў, затым — у гранатнай майстэрні. У канцы студзеня 1942 года разам з бацькам эвакуіраваўся з блакаднага Ленінграда. Цудам выжыў — адзіны з усяго вагона. У Волагдзе пахаваў бацьку. Апынуўся ў горадзе Чкалаў (цяпер — Арэнбург). У горадзе Ташла Арэнбургскай вобласці працаваў на малакапрыёмным пункце, там жа быў прызваны ў армію. Вучыўся ў Акцюбінскім артвучылішчы. Вясной 1943 года быў адкамандзіраваны ў Маскву, у Ваенны інстытут замежных моў. Скончыў яго ў 1949 годзе па спецыяльнасці — перакладчык з англійскай і японскай моў. Быў на выкладчыцкай працы ў Канскай школе ваенных перакладчыкаў, служыў дывізіённым перакладчыкам на Далёкім Усходзе. Дэмабілізаваўся ў 1955 годзе. Працаваў у «Рэфератыўным часопісе», затым рэдактарам у Дзіцячым выдавецтве і Дзяржпалітвыдаце. Апублікаваў 25 раманаў і аповесцяў, апавяданні, некалькі сцэнарыяў. Сумесна з братам прымаў удзел у напісанні сцэнарыяў і працы над фантастычнымі фільмамі, сярод якіх вылучаецца кінафільм «Сталкер» (рэжысёр — А.Таркоўскага).

Быў членам рэдкалегіі розных зборнікаў і перыядычных выданняў: «Свет прыгод», «Бібліятэка сучаснай фантастыкі», «Веды — сіла», з 1985 года — «Уральскі следапыт». Узначальваў метадычную раду па працы з КАФ пры Усесаюзным таварыстве кнігалюбаў, быў членам Усесаюзнага Савета КАФ, затым яго старшыня.

Займаў выбарныя пасады ў секцыі прозы Маскоўскага аддзялення СП РСФСР, Савеце па навукова-фантастычнай і прыгодніцкай літаратуры СП РСФСР, Савеце па фантастыцы і прыгодам СП СССР.

Меў дваіх дзяцей, унукаў. Жыў у Маскве.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Аркадий Стругацкий // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Virtual International Authority File — 2012. Праверана 25 мая 2018.