45°26′24″ пн. ш. 10°59′20″ у. д.HGЯOКаардынаты: нечаканыя дадатковыя параметры

Арка Гаві

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Арка Гаві
Арка Гаві ўначы, выгляд з ракі Адыджэ, справа Кастэльвекіё (Стары замак).

Арка Гаві (італ.: Arco dei Gavi) — старажытнарымская трыўмфальная арка ў горадзе Верона (Італія). Арка пабудавана ў 2-й палове I ст. архітэктарам Луцыем Вітрувіем Цэрдонам, меркавана вучнем і вольнаадпушчанікам Вітрувія[1], у гонар роду Гавіа, найбольш знатнай з веронскіх сем'яў таго часу. У 1805 годзе пры заваяванні Напалеонам Італіі арка была разабрана з мэтай забяспечыць праезд абозаў французскіх войскаў. У 1930 годзе арка была адноўлена з захаванага матэрыялу, блізка ад месцы першапачатковага размяшчэння.

Арка мае адзін пралёт, фасад упрыгожаны паўкалонамі, а праём дэкаратыўным фрызам. Пад аркай захавалася базальтавая маставая старажытнарымскай дарогі.

Арка Гаві ў эпоху Рэнесансу паслужыла мадэллю інтэр'ераў шматлікіх цэркваў, капліц і капэл у Паўночнай Італіі (напрыклад, капэла сямейства Піндэмонтэ ў Санта Анастасіі).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]