Арктын
Выгляд
| Арктын | |
|---|---|
| стар.-грэч.: Ἀρκτῖνος | |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | невядома |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | невядома |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | паэт |
| Гады творчасці | 775 г. да н.э. — 741 г. да н.э. |
| Жанр | гераічны эпас |
| Мова твораў | старажытнагрэчаская мова |
Арктын (стар.-грэч.: Ἀρκτῖνος; 775 г. да н.э. — 741 г. да н.э.) — легендарны грэчаскі паэт з Мілета, якому прыпісваюць аўтарства эпічных паэм «Эфіяпіда» і «Аблога Троі».
Арктын паходзіў з сям'і Тэлея з іанійскага роду Наўтэяў. Іаан Цэцыс, які жыў у XII ст., паведамляў, што ён з'яўляўся вучнем Гамера. Адна з легенд прыпісвае Арктыну пройгрыш у паэтычным спаборніцтве з Лесхам.